Пра дэпартацыю заявіла міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце, піша Delfi.
27 верасьня польскія ўлады заявілі, што знайшлі ў шэрагу мігрантаў доказы, якія паказваюць на іх экстрэмісцкую дзейнасьць, уключаючы сувязі з афганскім рухам «Талібан» і джыхадысцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».
Ведамствы Літвы на пачатку верасьня заявілі, што адзін нелегальны мігрант рыхтуецца да высылкі з краіны празь верагодныя сувязі з тэрарыстамі, бо можа станавіць пагрозу для бясьпекі Літвы. У краіну сёлета празь мяжу зь Беларусьсю незаконна трапілі амаль 4,2 тыс. мігрантаў, пераважна з Іраку.