Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён разумеў, што стрэл у яго адзін». Экспэрт па зброі пра відэа перастрэлкі з КДБ


Кадры з апублікаванага ў інтэрнэце відэа рэйду КДБ, падчас якога загінулі супрацоўнік IT-кампаніі і супрацоўнік КДБ
Кадры з апублікаванага ў інтэрнэце відэа рэйду КДБ, падчас якога загінулі супрацоўнік IT-кампаніі і супрацоўнік КДБ

Расейскі экспэрт па зброі і радыёвядоўца праграмы «Стралок» на радыё «Эхо Москвы» камэнтуе відэа перастрэлкі з КДБ, якое зьявілася ў сацыяльных сетках.

Сяргей Асланян зьвяртае ўвагу, што відэа было мантаванае і цяжка сказаць, якія эпізоды не ўвайшлі ў выніковы ролік. Але экспэрт зазначае, што калі людзі ў цывільным уварваліся ў кватэру, то стрэлаў не было.

«Яны былі абсалютна негатовыя. Яны не разумелі, ці ёсьць у яго зброя, ці не. Наяўнасьць у ягоных руках зброі стала для іх абсалютнай нечаканасьцю. Маглі б паглядзець яго асабістую справу. Там напісана, што ў яго ёсьць вэртыкалка. Але пры гэтым яны ішлі браць „мацёрага злачынцу“. Але такое адчуваньне, што ани мацёрага, ані тэрарыста», — кажа Асланян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG