Як удакладнілі на наваполацкім прадпрыемстве, падчас запуску ўстаноўкі запаволенага каксаваньня загарэлася дызэльнае паліва, ад чаго здалёк можна было назіраць вогненны факел.
Паводле Міністэрства надзвычайных сытуацый, на тушэньне пажару выяжджалі 15 адзінак тэхнікі і больш за паўсотні ратавальнікаў. Бліжэй да 23-й гадзіны пажар удалося лякалізаваць.
«На пашкоджаным агнём участку ідуць аднаўленчыя работы, усе астатнія тэхналягічныя ўстаноўкі прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме. Дамоўныя абавязаньні і вытворчыя пляны не карэктаваліся», — паведамілі на прадпрыемстве.
Там удакладнілі, што ў выніку надзвычайнага здарэньня ніхто не пацярпеў, пагрозы жыцьцю і здароўю жыхароў Наваполацку няма.
Цяпер высьвятляюцца прычыны няштатнай сытуацыі, аб’ёмы і тэрміны неабходных аднаўленчых работ.