Сусьветныя СМІ працягваюць распавядаць пра трагічнае здарэньне, якое адбылося падчас здымак вэстэрна «Раст» каля горада Санта-Фе (штат Нью-Мексіка, ЗША)
Патруль спыніў фуру на мяжы з Польшчай. Службоўцы шукалі нерэгулярных мігрантаў і кантрабанду.
У Віцебску на машыне 39-гадовага супрацоўніка транспартай інспэкцыі Юрыя Шылько знайшлі «пратэставую» налепку з «сэрцам, кулаком і вікторыяй» — сымбалямі перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай пры падтрымцы Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкалы.
Раніцай 22 кастрычніка патруль польскай памежнай службы ў лясным масіве пад вёскай Кусьцінцы ў Падляскім ваяводзтве знайшоў парэшткі мужчыны. У гэтым памежным раёне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.
У Маскве моцны вецер сарваў у пятніцу будаўнічыя канструкцыі з муру Крамля.
Блізкі да Лукашэнкі бізнэсовец Аляксей Алексін трапіў пад санкцыі Эўразьвязу.
Выява з вобразам, падобным да Аляксандра Лукашэнкі, зьявілася раніцай 21 кастрычніка ў цэнтры расейскага Санкт-Пецярбургу.
У пашпарце яму паставілі забарону на ўезд ва Ўкраіну да 2024 году.
Праграміст зь Беларусі Сяргей Савельеў — той самы чалавек, дзякуючы якому ў інтэрнэце зьявіліся гігабайты здымак катаваньняў у расейскіх калёніях.
У Разанскай вобласьці на заводзе сынтэтычных валокнаў «Эластик» адбыўся выбух і пачаўся пажар у цэху вытворчасьці пораху. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 16 чалавек.
У сувязі зь міграцыйным крызісам Польшча выступае за пашырэньне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і авіяліній, якія зарабляюць на дастаўцы мігрантаў у Беларусь.
Падчас здымак вэстэрну ў ЗША загінула апэратарка і цяжка паранены рэжысэр. У іх выпадкова стрэліў папулярны галівудзкі актор Алек Болдуін.
У Рэчыцы памёр ад каранавірусу грамадзкі і палітычны актывіст Алег Шабетнік. Ён хварэў 10 дзён, апошнія два дні быў у рэанімацыі.
На канцэрце гурту «Ляпис-98» у Палтаве музыка Сяргей Міхалок выцяў наведніка, які яго раззлаваў.
Браты-фэрмэры выцягнулі фуру беларуса трактарамі.
Марыю Ўсьпенскую зьмясьцілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя для праходжаньня псыхіятрычнай экспэртызы. Да таго яе трымалі ў менскім СІЗА № 1.
Авіякампанія «Белавія» ніколі ня ўдзельнічала ў арганізацыі перавозак нелегальных мігрантаў, пераконваюць у дэпартамэнце авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.
Сілавікі ў Беларусі працягваюць перасьледаваць беларусаў за пратэсты супраць дзейнай улады. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій.
Чым больш трывае міграцыйны крызіс, тым больш нежывых мігрантаў знаходзяць на мяжы.
Яшчэ аднаго сырыйца ўдалося ўратаваць, той сказаў, што яго выпхнулі да Бугу беларускія памежнікі.
Яўгена Малахоўскага, які зьбіраўся вылецець у Кіеў з Браціславы, 20 кастрычніка затрымалі на лётнішчы. Празь нейкі час яго адпусьцілі.
Група мігрантаў у сьветлы час сутак з дапамогай бервяна зламала частку агароджы і на вачах польскіх вайскоўцаў уварвалася на тэрыторыю Польшчы.
Сутнасць прэтэнзій невядомая, бо журналісты пад падпіскай аб неразгалошваньні.
Да 2020 году турнір з удзелам Лукашэнкі і на прыз ягонага імя праходзіў 15 гадоў. Каманда Лукашэнкі выйгравала яго 13 разоў.
Таксама тры беларускія кампаніі — МАЗ, БелАЗ і «Белаэранавігацыя» — патрабуюць ад Рады Эўразьвязу, каб іх выключылі з санкцыйных сьпісаў і адмянілі ўведзеныя супраць іх абмежаваньні.
У пракуратуры заявілі: «У асобных артыкулах дзейнасьць дзяржаўных органаў прадстаўлялася як незаконная, апраўдваліся і гераізаваліся асобы, якія зьдзейсьнілі правапарушэньні і злачынствы».
Журналіста Паўла Дабравольскага выклікалі на допыт у Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта зроблена ў рамках справы агенцтва БелаПАН.
Агульная колькасьць мігрантаў, якія нелегальна пераправіліся зь Беларусі ў Літву сёлета, складае амаль 4,2 тысячы чалавек.
Тры беларускія кампаніі патрабуюць ад Рады Эўразьвязу, каб іх выключылі з санкцыйных сьпісаў і адмянілі ўведзеныя супраць іх абмежаваньні.
Звольнілі міністра юстыцыі Алега Сьліжэўскага, які займаў сваю пасаду апошнія 10 гадоў.
Паліцэйскі прафсаюз Нямеччыны асьцерагаецца каляпсу на мяжы з Польшчай ад наплыву ўцекачоў, якія прыбываюць «беларускім» маршрутам. Лідэр прафсаюзу выступае за ўвядзеньне памежнага кантролю.
Мігрантаў нелегальна правозіў празь мяжу грамадзянін Украіны. Ад пачатку кастрычніка ўжо 9,6 тыс спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы.
Як паведаміў Свабодзе бацька Дзяніса Янакоўскага, ягоны сын цяпер знаходзіцца ў Варшаве. Ён жывы і здаровы.
Студэнта Дзяніса Янкоўскага 16 кастрычніка афіцыйна абвясьцілі ў вышук у Польшчы. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны бацька.
Журналіст беларускай «Камсамолкі» Генадзь Мажэйка спрабаваў паляцець у Варшаву, але расейскія спэцслужбы пасадзілі яго на рэйс у Менск. Пра гэта ў эфіры RTVI заявіў галоўны рэдактар расейскай «Комсомольской правды» Ўладзімір Сунгоркін.
На заводзе «Гродна Азот» з 16 кастрычніка маюць намер спыніць цэх «Аміяк-3», каб правесьці пазаплянавы рамонт. Для гэтага спатрэбіцца таксама спыніць цэх «Карбамід-3».
У шыіцкім мячэце афганскага гораду Кандагар 15 кастрычніка тэрарыст-сьмяротнік узарваў бомбу, заявілі мясцовыя ўлады.
Яна займалася аховай водна-балотных угодзьдзяў, біяразнастайнасьці і прыродных экасыстэм.
Брытанскі дэпутат-кансэрватар Дэйвід Эміс памёр ад удару нажом падчас сустрэчы з выбарнікамі.
15 кастрычніка дыспэтчар хуткай дапамогі паведаміў ратавальнікам, што ў выграбной яме пункту прыёму шклатары ў адным з раёнаў Гомля знаходзіцца нованароджанае дзіця. Хлопчыка дасталі і перадалі мэдыкам, ягоны стан ацэньваецца як цяжкі.
Пажарныя знайшлі нежывым работніка будаўнічага прадпрыемства.
У пачатку верасьня дзяржаўная газэта «Мінская праўда» разьмясьціла на вокладцы карыкатуру з падзагалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі каталіцкія сьвятары з крыжамі ў форме свастыкі.
Неафіцыйная інфармацыя пра спалены аўтамабіль зьявілася паўмесяца таму. Стала вядома, што 1 кастрычніка хтосьці спаліў машыну (джып Таёта Land Cruiser).
Бацька былога студэнта 2-га курсу БНТУ Дзяніса Янкоўскага Яўген Янкоўскі расказаў Свабодзе, што ягоны сын перастаў выходзіць на сувязь зь вечара 8 кастрычніка.
Галоўны рэдактар «Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін заявіў, што датычна матэрыялу журналіста «Комсомольской правды в Белоруссии» Генадзя Мажэйкі правядуць лінгвістычную экспэртызу.
14 кастрычніка на рудніку «Беларуськалію» машына, якая везла шахтароў на зьмену, урэзалася ў сьценку горнай вырабаткі.
У Маскве на офіс праваабарончага цэнтра «Мэмарыял», які расейскімі ўлады прызналі"замежным агентам«, учынілі напад некалькі дзясяткаў чалавек. Інцыдэнт адбыўся падчас паказу фільма Агнешкі Голянд «Гарэт Джонс». Прагляд быў арганізаваны сумесна з польскім культурным цэнтрам.
Прадстаўнік Савету бясьпекі назваў іншыя фігуры для патэнцыйнага міжнароднага суду: Ціханоўская, Латушка ды іншыя апанэнты Лукашэнкі.
У ваколіцах мясцовасьці Клімаўка (Падляшша), у зоне надзвычайнага становішча, у полі знайшлі цела маладога чалавека. Дакумэнты сьведчаць аб тым, што гэта 24-гадовы сырыец, які раней знаходзіўся ў Беларусі, паведаміў прэс-сакратар паліцыі Падляшша Томаш Крупа.
Загрузіць яшчэ