Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 27 верасьня: чарговае затрыманьне прафсаюзнага актывіста на «Нафтане»


Страйк работнікаў «Нафтану» і «Паліміру», 14 жніўня 2020 г.

У Беларусі не спыняецца перасьлед удзельнікаў мірных пратэстаў. Апошнімі днямі ў іх ліку і шматлікія актывісты прафсаюзнага руху.

Пасьля ператрусу затрымалі супрацоўніка заводу «Нафтан»

Праваабаронцам цэнтру «Вясна» стала вядома, што 27 верасьня сілавікі затрымалі інжынэра-канструктара нафтаперапрацоўчага заводу «Нафтан» у Наваполацку Аляксандра Балонкіна.

Паводле сьведак, перад гэтым адбыўся ператрус на працоўным месцы адмыслоўца.

Аляксандар Балонкін — намесьнік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан».

Пачынаючы з 21 верасьня пракацілася хваля затрыманьняў на прадпрыемствах «Гродна Азот», «Нафтан», БМЗ і некаторых іншых. За кратамі цяпер блізу паўтара дзясятка чалавек.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, усе праходзяць у межах артыкула 356 (здрада дзяржаве), санкцыя якога прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

26 верасьня на тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт пра затрыманых рабочых, дзе паведамілі яшчэ пра адну крымінальную справу — за стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня (арт. 361-1 КК).

У адносінах да некаторых актывістаў гаворка і пра іншыя артыкулы, напрыклад арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, зьдзейсьненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG