Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахоўнікі выгналі «Вольны хор» з-пад гандлёвага цэнтру ў Варшаве


Акцыя салідарных зь Беларусью ў Варшаве, архіўнае фота
Акцыя салідарных зь Беларусью ў Варшаве, архіўнае фота

Артыстаў «Вольнага хору» спынілі падчас выкананьня песьні «Муры» ў падтрымку асуджаных сябраў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака перад гандлёвым цэнтрам Złote Tarasy ў цэнтры Варшавы.

Як паведамляе інфармацыйны партал Onet, выканаўцы паспрабавалі растлумачыць ахоўнікам, што за выкананьне гэтай песьні ў Беларусі ім пагражае пазбаўленьне волі, таму такім чынам яны хочуць падтрымаць арыштаваных палітвязьняў Марыю Калесьнікаву (11 гадоў зьняволеньня) і Максіма Знака (10 гадоў).

Аднак у адказ пачулі, што за парушэньне грамадзкага парадку адправіццца за краты можна і ў Варшаве.

«Беларускія выканаўцы засьпявалі „Муры“, пасьля чаго ахова галерэі запатрабавала неадкладна „спыніць самадзейнасьць“. А калі сэк'юрыці пачулі, што музыкі — беларусы, якіх перасьледуюць на радзіме за сьпевы салідарнасьці, наогул прыгразілі турмой», — расказала выданьню Ганна Радзеёўска з Інстытуту Пілецкага ў Бэрліне, якая пэрсанальна апякуецца «Вольным хорам» падчас побыту артыстаў у Польшчы.

Пазьней у камэнтары для сайту Onet адміністрацыі гандлёвага цэнтру Złote Tarasy заявіла, што рэглямэнт аб’екту дакладна вызначае правілы правядзеньня ўсіх відаў сходаў, а таксама неабходнасьць іх зацьвярджэньня мэнэджарам. Маўляў, пра што супрацоўнікі службы бясьпекі тактоўна праінфармавалі ўдзельнікаў «няўзгодненага сходу».

«Вольны хор» узьнік у жніўні 2020 году ў адказ на палітычныя падзеі ў Беларусі. Удзельнікі калектыву нечакана зьяўляліся ў публічных месцах Менску (мэтро, вакзал, бібліятэка, філярмонія, цырк, гандлёвыя цэнтры і г.д.) і выконвалі кампазыцыі, якія сталі найбольш папулярнымі падчас маштабных пратэстаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG