Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся запіс размовы пра рэйд у Новую Баравую з галасамі, падобнымі да Эйсмант і Балабы


Дзьмітры Балаба і Натальля Эйсмант.
Дзьмітры Балаба і Натальля Эйсмант.

«Давайце арганізуем сур’ёзны рэйд, і каб ужо ўсё»,— гаворыць падчас тэлефоннай размовы голас, падобны да голасу прэсавай сакратаркі Лукашэнкі Натальлі Эйсмант, як мяркуецца, кіраўніку менскага АМАПу Дзьмітрыю Балабу.

Тэлеграм-канал @nic_and_mike апублікаваў атрыманы кібэрпартызанамі аўдыёзапіс, на якім, як сьцьвярджаецца, запісаная тэлефонная размова паміж Натальляй Эйсмант і Дзьмітрыем Балабам.

Мяркуючы па згаданых падзеях, размова адбывалася 10 лістапада 2020 году, а 11 лістапада быў зьдзейсьнены напад на Рамана Бандарэнку на «плошчы Пераменаў».

У размове неаднаразова згадваецца Натальля Іванаўна (імаверна, гаворка аб Наталлі Качанавай), Іван Кубракоў і Дзьмітры Шакута.

«Увесь СОБР, які з намі працуе, ну акрамя Шакуты (ён па запрашэньні, у цывільным), а ўсе астатнія хлопцы, якія з намі працуюць — яны ўсе мяняюцца, усе цалкам. Можа быць, вы тады дасьце нам вашых тых хлопцаў, якія з намі ў мінулы раз працавалі, на падстрахоўку? Прынамсі, яны нас ужо ведаюць», — гаворыць голас, падобны да Эйсмант.

«Дамовіліся. Тады зь Дзімам Шакутам той жа чалавек стэлефануецца, група будзе тая ж, якая была мінулым разам», — кажа голас, падобны на голас Балабы.

Таксама голас, падобны на Эйсмант, некалькі разоў згадвае пра рэйд у Новай Баравой і кажа, што ў яе не было задаволенасьці.

«У нас кіраўнік пытаўся падрабязна пра сытуацыю, якая была ў Новай Баравой. Наогул, шчыра кажучы, калі ехаць у такія пункты, то наагул усім — і з вашымі ў тым ліку — трэба дамаўляцца пра тое, як дзейнічаць.

Давайце арганізуем сурʼёзны рэйд, і ўсё каб ужо... Ну з нагоды Баравой няма, напэўна, там жа, ну няма пакуль нічога. А па ўсім астатнім мы плянуем. Проста мы заўтра плянуем, я спадзяюся, што сурʼёзна», — гаворыць голас, падобны на Эйсмант.

У лістападзе 2020 году, пасьля сьмерці Рамана Бандарэнкі ў тэлеграм-каналах зьявіліся перамовы людзей, галасамі падобных да Лукашэнкавай прэс-сакратаркі Натальлі Эйсмант, кіраўніка фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава і шматразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе Дзьмітрыя Шакуты. Падобных да Шакуты і Баскава людзей бачылі ў двары на вуліцы Чарвякова («плошча Перамен»), дзе загінуў Раман Бандарэнка. На аўдыё яны дамаўляюцца, якім чынам будуць зразаць у дварах Менску бел-чырвона-белыя стужкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG