«РИА Новости» са спасылкай на прадстаўніка экстраных службаў паведаміла, што самалёт пацярпеў аварыю ў тайзе.
Як паведамляе ТАСС, сярод магчымых прычын аварыі разглядаюцца памылка экіпажу пры спробе сесьці ў тумане, а таксама адмова рухавіка.
- Самалёт L 410 – шматмэтавы двухматорны самалёт для мясцовых паветраных ліній. Распрацаваны канструктарскім бюро чэхаславацкага заводу Let Kunovice (цяпер – чэскі Aircraft Industries). Прызначаны для эксплуатацыі на непадрыхтаваных грунтовых, травяных, сьнежных пляцоўках, а таксама на аэрадромах з кароткімі узьлётна-пасадкавымі палосамі. Здольны перавезьці да 19 пасажыраў або 1800 кг грузу на адлегласьць да 1500 км.