У Пэкіне вельмі адмоўна рэагуюць на першы за чвэрць стагодзьдзя візыт высокапастаўленага амэрыканскага чыноўніка на востраў, які там лічаць сваёй тэрыторыяй. У першай палове 3 жніўня самалёт з Пэлосі на борце бясьпечна адляцеў з Тайваня.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што лідэр «Аль-Каіды» Айман аз-Завагіры, адзін з найбольш шуканых тэрарыстаў у сьвеце, быў забіты ў мінулыя выходныя ў выніку ўдару амэрыканскага бесьпілётніка ў Кабуле.
На гэтым тыдні пройдзе 10-я Канфэрэнцыя па разглядзе дзеяньня Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі (ДНЯЗ).
Краіны Захаду вырашылі пакуль ня ўводзіць забарону на страхаваньне марскіх перавозак расейскай нафты і дазволілі некаторыя міжнародныя пастаўкі на фоне боязі росту цэн на нафту і разьвіцьця энэргетычнага крызісу.
Амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Брыджыт Брынк заявіла аб недапушчальнасьці абстрэлу калёніі ў Аленаўцы, дзе знаходзіліся ўкраінскія ваеннапалонныя.
Украінскія СМІ паведамілі ў нядзелю пра некалькі выбухаў у Адэсе.
Нэнсі Пэлосі не паляціць на Тайвань, а правядзе перамовы ў іншых дзяржавах рэгіёну.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зноў мае каранавірус — тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі 30 ліпеня пачала тур па Азіі. Яна наведае Сынгапур, Японію і Паўднёвую Карэю. Акрамя таго, магчымы яе візыт у Тайвань, які пакуль не пацьверджаны.
Раней у такім умяшаньні ЗША абвінавачвалі расейскія ўлады і зьвязаных зь імі людзей і кампаніі — у прыватнасьці, пецярбурскага бізнэсоўца Яўгена Прыгожына і «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў», вядомае як «фабрыка троляў».
Амэрыканскія аналітыкі і вайскоўцы выказваюць засьцярогі, што Кітай можа скарыстацца расейскім нападам на Ўкраіну, каб захапіць Тайвань. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ужо некалькі разоў заяўляў, што Злучаныя Штаты будуць абараняць Тайвань у выпадку кітайскага нападу.
Сэнат Кангрэсу ЗША заклікаў Белы дом прызнаць Расію краінай –спонсарам тэрарызму.
Некалькі вядомых раней рэспубліканцаў і дэмакратаў абвясьцілі 27 ліпеня аб стварэньні ў Злучаных Штатах новай цэнтрысцкай палітычнай партыі.
У ЗША асудзілі двух апошніх абвінавачаных у справе Джорджа Флойда, які загінуў у 2020 годзе пры затрыманьні паліцыяй.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна запрапанавала абмяняць Віктара Бута, асуджанага расейскага гандляра зброяй, які адбывае 25-гадовы турэмны тэрмін ў ЗША, на амэрыканцаў Брытні Грайнэр і Пола Ўілана, зьняволеных у Расеі.
Міжнародны валютны фонд заявіў, што сусьветная эканоміка сутыкнулася зь некалькімі шокамі, у тым ліку праз вайну ва Ўкраіне.
Ня менш за сем чалавек пацярпелі ў выніку страляніны на шоў аўтамабільнага клюбу з удзелам некалькіх сотняў чалавек у адным з паркаў Лос-Анджэлесу.
ЗША і іх саюзьнікі могуць паставіць Украіне 25-30 ракетных сыстэм залпавага агню HIMARS і іх аналягаў.
Такое рашэньне ЗША можа сур’ёзна ўзмацніць рэжым санкцый, што, на думку некаторых экспэртаў, не зьяўляецца разумным, піша «Голас Амэрыкі».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн захварэў на каранавірус — сёньня раніцай тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік.
Злучаныя Штаты абвясьцілі пра пастаўку ва Ўкраіну яшчэ чатырох рэактыўных сыстэм залпавага агню HIMARS. Пра гэта на брыфінгу паведаміў міністар абароны ЗША Лойд Остын.
На момант закрыцьця рынкаў у аўторак днём 1 эўра каштаваў 1,02 даляра, 1 брытанскі фунт — 1,20 даляра, а японская ена каштавала менш за адзін амэрыканскі цэнт.
Сёньня першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская выступіць у Кангрэсе ЗША, паведамяе Reuters.
Пэнтагон абвясьціў пра два новыя кантракты, якія дазволяць вывесьці сыстэмы выяўленьня і сачэньня гіпэргукавых ракетных пагрозаў на арбіту да 2025 году.
Гэта ўжо трэцяе пасьпяховае выпрабаваньне зброі такой клясы з 2013 году, паведаміў Пэнтагон.
Жонка ўкраінскага прэзыдэнта Алена Зяленская на запрашэньне першай лэдзі ЗША Джыл Байдэн знаходзіцца ў Амэрыцы, каб расказаць «аб украінскіх патрэбах у супраціве і барацьбе з агрэсарам».
За пяць месяцаў 2022 году экспарт беларускіх тавараў скараціўся на 4,4% (гэта амаль $650 млн), заявіў міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Намесьнік міністра фінансаў ЗША мяркуе, што верхняя мяжа цаны паставіць Расею перад выбарам — працягваць вайну ці не дапусьціць эканамічнага каляпсу.
Міністар замежных спраў Ірану Хасейн-Амір Абдалахіян заявіў, што, нягледзячы на супрацоўніцтва з Расеяй, у тым ліку ў абароннай сфэры, Іран не зьбіраецца дапамагаць ніводнаму з бакоў у канфлікце Расеі з Украінай.
У Маскве сфармавана вайсковае падразьдзяленьне, куды набіраюць наймітаў для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
Кіраўніца фонду «Иннопрактика», малодшая дачка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава стала сустаршынёй каардынацыйнай рады ў справе імпартазамяшчэньня пры Расейскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA апублікавала новыя здымкі, зробленыя арбітальным тэлескопам James Webb.
Іран мае намер перадаць Расеі некалькі сотняў бесьпілётных апаратаў. Пра гэта на брыфінгу ў Вашынгтоне паведаміў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джэйк Саліван.
Член Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, дэпутатка ўкраінскага паходжаньня з Рэспубліканскай партыі Вікторыя Спартц заявіла, што кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак павінен пайсьці ў адстаўку.
Намесьніца памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Кара Макдональд падчас свайго візыту ў Вільню ў інтэрвію «Нашай ніве» зазначыла, што ўлады ЗША «праводзяць дакладнае адрозьненьне між уладамі Беларусі і народам Беларусі».
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у нядзелю, што папрасіў сваю адміністрацыю вызначыць, ці мае ён права абвясьціць надзвычайнае становішча ў сфэры аховы здароўя ў сувязі з адменай Вярхоўным судом рашэньня аб канстытуцыйным праве на аборт.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен абвясьціў, што Злучаныя Штаты выдаткавалі каля 368 мільёнаў долараў дадатковай гуманітарнай дапамогі для падтрымкі тых, хто пацярпеў ад вайны Расеі супраць Украіны.
Кіраўнік расейскай дыпляматыі Сяргей Лаўроў датэрмінова пакіне пасяджэньне групы найбуйнейшых сусьветных эканомік G20 на інданэзійскім востраве Балі.
Незалежная Дысцыплінарная рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) адхіліла апэляцыі фэдэрацый хакею Расеі і Беларусі на рашэньне Рады IIHF, якім тая адмовілася дапусьціць іх зборныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай фэдэрацыі.
У Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі), які ў Беларусі афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня, дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай, у якой перадаў «найлепшыя пажаданьні» беларусам, «дзе б яны ні знаходзіліся».
Разбураная інфраструктура і меркаваньні бясьпекі абцяжарваюць дастаўку гуманітарнай дапамогі ў многія раёны Ўкраіны.
У кіраўніцтве Ўкраіны адпрэчылі распаўсюджаную расейскім бокам інфармацыю аб атачэньні і ўзяцьці Лісічанску — апошняй апоры ўкраінскай абароны ў Луганскай вобласьці на ўсходзе краіны.
Падчас свайго выступленьня 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці Лукашэнка заявіў, што некалькі дзён таму Ўзброеныя сілы Ўкраіны спрабавалі нанесьці ўдар па вайсковых аб’ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.
У чэрвені эўрапейскія краіны атрымалі больш звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) з ЗША, чым прыроднага газу з Расеі па трубаправодах.
У найбліжэйшыя дні Вашынгтон абвесьціць пра дадатковую дапамогу Ўкраіне ў галіне ўзбраеньняў, у тым ліку сыстэмамі супрацьракетнай абароны, на суму 800 мільёнаў даляраў.
Былая дарадца Белага дома засьведчыла пад прысягай, што былы прэзыдэнт ЗША ведаў, што нападнікі на Капітолій мелі зброю, хацеў далучыцца да іх і злосна схапіўся за стырно лімузына, калі ахова адмовілася яго туды адвезьці.
Па дадзеных пастаяннага прадстаўніка Ўкраіны ў ААН, з пачатку вайны ў Расею былі незаконна вывезены 234 тысячы ўкраінскіх дзяцей.
Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра новыя санкцыі супраць Расеі
У горадзе Сан-Антоніё ў штаце Тэхас у пакінутай фуры знайшлі целы 46 мігрантаў, перадае CNN.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн таксама плянуе абвясьціць аб зьменах у разгортваньні ўзброеных сіл у некалькіх краінах Балтыі, якія былі разьмешчаны там перад уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, паведаміў тэлеканал NBC са спасылкай на свае крыніцы.
Загрузіць яшчэ