Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прапануюць да 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары


Яўген Прыгожын
Яўген Прыгожын

Раней у такім умяшаньні ЗША абвінавачвалі расейскія ўлады і зьвязаных зь імі людзей і кампаніі — у прыватнасьці, пецярбурскага бізнэсоўца Яўгена Прыгожына і «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў», вядомае як «фабрыка троляў».

Праграма Дзярждэпартамэнту ЗША «Ўзнагароджаньне за дапамогу правасудзьдзю» прапанавала ўзнагароду ў памеры да 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая паспрыяе вызначыць замежных фізычных і юрыдычных асоб, якія ўмешваюцца ў амэрыканскія выбары.

Узнагароджаньне таксама можа быць выплачана за інфармацыю, якая вядзе да прадухіленьня, зрыву або спрыяльнага дазволу акту замежнага ўмяшаньня ў выбары.

У прыватнасьці, «такая дзейнасьць можа ўключаць фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня і ўварваньне ў базу даных; аказаньне пэўнага ўплыву, ажыцьцяўленьні дэзынфармацыі і правядзеньне кампаній у вырошчваньні ботаў або правядзеньне зламысных дзеяньняў у кібэрпрасторы».

У паведамленьні гаворыцца, што праграма «Узнагароджаньне за дапамогу правасудзьдзю» зацікаўлена ў атрыманьні інфармацыі аб ТАА «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў» (IRA), Яўгенію Прыгожыну і зьвязаных зь імі расейскіх арганізацыях і асобах, якія маюць дачыненьне да ўмяшаньня ў амэрыканскія выбары.

Сьцьвярджаецца таксама, IRA «дзейнічала праз шэраг расейскіх кампаній».

Акрамя Прыгожына, Дэпартамент шукае інфармацыю аб некалькіх іншых асобах, якія, як вядома, працавалі на розных пасадах для правядзеньня апэрацый умяшаньня IRA, накіраваных на Злучаныя Штаты.

Іх абвінавачваюць у змове для падману ЗША шляхам перашкоды функцый ураду з мэтай умяшаньня ў выбарчыя працэсы ў гэтай краіне, у тым ліку на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году, паведамілі ў ведамстве.

Праграма «Ўзнагароджаньне за дапамогу правасудзьдзю» была створана ў 1984 годзе. За час існаваньня яна выплаціла звыш 250 млн даляраў больш як 125 фізычным асобам з розных краін сьвету, якія перадалі важную інфармацыю, што дазволіла ліквідаваць пагрозы нацыянальнай бясьпецы ЗША.

У лютым 2021 году Прыгожына і шэраг фігурантаў сьпісу араграмы «Ўзнагароджаньне за дапамогу правасудзьдзю» аб’явіла ў вышук ФБР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG