Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША асудзілі апошніх абвінавачаных у справе Джорджа Флойда


Дэманстрацыя Black Lives Matter з партрэтамі Джорджа Флойда
Дэманстрацыя Black Lives Matter з партрэтамі Джорджа Флойда

У ЗША асудзілі двух апошніх абвінавачаных у справе Джорджа Флойда, які загінуў у 2020 годзе пры затрыманьні паліцыяй.

Былыя супрацоўнікі паліцыі Мінэапалісу Ту Тао і Джэй Аляксандар Куэнг, якія ўдзельнічалі ў затрыманьні Джорджа Флойда, прызнаныя вінаватымі ў неаказаньні дапамогі і асуджаныя да пазбаўленьня волі. Куэнг правядзе ў турме тры гады, Тао — 42 месяцы.

Абодва былыя паліцыянты ўваходзілі ў нарад, які затрымаў Флойда. Самі яны да Флойда не дакраналіся, але знаходзіліся побач і бязьдзейнічалі, калі Флойд прасіў пра дапамогу.

  • 25 траўня 2020 году афраамэрыканец Джордж Флойд быў затрыманы нарадам паліцыі ў Мінэапалісе па падазрэньні, што ён расплаціўся ў краме фальшывай купюрай. Пры затрыманьні паліцыянты павалілі Флойда на асфальт, хаця ён, паводле відавочцаў, не аказваў супраціву. Адзін з паліцыянтаў, Дэрэк Шовін, наступіў каленам яму на шыю, другі — Томас Лэйн — трымаў за ногі. Нягледзячы на просьбы Флойда аб дапамозе і скаргі на недахоп паветра, Шовін не адпусьціў яго; Флойд памёр ад удушша.
  • Гібель Джорджа Флойда выклікала бурную рэакцыю ў амэрыканскім грамадзтве, перш за ўсё сярод чарнаскурых жыхароў ЗША. У сотнях гарадоў прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць расізму пад лёзунгам Black Lives Matter («Жыцьці чарнаскурых маюць значэньне»). Гэтыя падзеі аказалі істотны ўплыў на грамадзка-палітычныя працэсы ў краіне і запусьцілі мноства дыскусій аб сыстэмным расізьме ў ЗША і сьвеце.
  • У чэрвені 2021 году суд прызнаў Дэрэка Шовіна вінаватым у ненаўмысным забойстве і асудзіў яго да 22,5 гадоў пазбаўленьня волі. Сам Шовін віну не прызнаў. Томас Лейн атрымаў 2,5 гадоў турмы.
  • Сям’і Джорджа Флойда ўлады Мінэапалісу пагадзіліся выплаціць 27 млн даляраў — гэта самая буйная сума, якая калі-небудзь выплачвалася ў штаце Мінэсота ў сувязі з пазовам аб пакрыцьці шкоды за сьмерць чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG