Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША адмовілася ад візыту на Тайвань


Нэнсі Пэлосі
Нэнсі Пэлосі

Нэнсі Пэлосі не паляціць на Тайвань, а правядзе перамовы ў іншых дзяржавах рэгіёну.

«Сьпікерка Нэнсі Пэлосі ўзначальвае дэлегацыю Кангрэсу ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, уключаючы візыты ў Сынгапур, Малайзію, Паўднёвую Карэю і Японію. Паездка прысвечана пытаньням узаемнай бясьпекі, эканамічнага партнэрства і дэмакратычнага кіраваньня ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне», — гаворыцца на сайце Пэлосі. Паездку на Тайвань там так і не пацьвердзілі.

Напярэдадні кітайскія ўлады ўжо выступілі з жорсткамі завявамі, зь якіх вынікае, што яны могуць скарыстаць вайсковую сілу, калі візыт Нэнсі Пэлосі на Тайвань адбудзецца.

30 ліпеня Нэнсі Пэлосі з дэлегацыяй спынілася на Гавайскіх астравах, дзе наведала мэмарыял Пэрл-Харбар, прысьвечаны загінулых амэрыканскім маракам падчас японскага нападу ў ІІ Сусьветнай вайне.

«Для мяне як сьпікеркі — вялікі гонар узначальваць гэтую выдатную групу членаў, у якую ўваходзяць старшыні камітэтаў і падкамітэтаў і прыхільнікі моцнага партнэрства паміж ЗША і Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам», — сказала Пэлосі.

Раней стала вядома, што вайсковае кіраўніцтва Злучаных Штатаў расцаніла імаверны візыт Пэлосі на Тайвань яе непажаданы. Ён мог бы істотна павысіць напружаньне ў няпростых адносінах Вашынгтону з Пэкінам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG