Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ўкраінскія войскі спрабавалі нанесьці ўдар па вайсковых аб’ектах Беларусі


А.Лукашэнка
А.Лукашэнка

Падчас свайго выступленьня 2 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці Лукашэнка заявіў, што некалькі дзён таму Ўзброеныя сілы Ўкраіны спрабавалі нанесьці ўдар па вайсковых аб’ектах Беларусі, але ўсе ракеты былі перахопленыя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА.

«Нас правакуюць. Павінен вам далажыць: тры дні таму, можа, крыху больш, з тэрыторыі Украіны спрабавалі нанесьці ўдар па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Беларусі. Але, дзякуй Богу, супрацьпаветранымі комплексамі „Панцыр“ атрымалася перахапіць усе ракеты, якія былі пушчаныя ўзброенымі сіламі Ўкраіны».

Лукашэнка заявіў, што менш за месяц таму аддаў загад вайскоўцам узяць на прыцэл цэнтры прыняцьця рашэньняў супернікаў Менску, паведамляе «РИА Новости».

Таксама, як паведамляецца, Лукашэнка сказаў, што Менск і Масква павінныя быць гатовымі цягам сутак люстрана адказаць на агрэсіўныя дзеяньні Захаду.

Менск, паводле слоў Лукашэнкі, ня хоча ваяваць ва Ўкраіне, і ніводнага беларускага салдата там няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG