Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША: У Дзень Незалежнасьці Беларусі больш за 1,2 тысячы палітвязьняў пакутуюць у няволі


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

У Дзень Незалежнасьці (Дзень Рэспублікі), які ў Беларусі афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня, дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай, у якой перадаў «найлепшыя пажаданьні» беларусам, «дзе б яны ні знаходзіліся».

«У Дзень Незалежнасьці, нягледзячы на тое, што гэта нагода сьвяткаваць свабоды, здабытыя коштам вялікіх намаганьняў, беларусы па-ранейшаму ня маюць магчымасьці вызначаць будучыню сваёй краіны або выказваць свае погляды бяз страху трапіць пад жорсткія рэпрэсіі, — адзначыў ён. — Другі год запар так шмат беларускіх сем’яў будуць адзначаць гэты дзень у разлуцы са сваімі блізкімі, бо больш за 1200 палітвязьняў пакутуюць у няволі за спробы рэалізаваць свабоды, якія гэты дзень мусіць сымбалізаваць».

«Злучаныя Штаты падтрымліваюць беларускі народ, які спадзяецца здабыць сапраўдную незалежнасьць і дэманструе вялікую мужнасьць у імкненьні да свабоды, дэмакратыі і падсправаздачнасьці [уладаў]», — заявіў Блінкен.

На 3 ліпеня ў Беларусі 1234 чалавекі афіцыйна прызнаныя палітвязьнямі. Палітычна матываваныя затрыманьні адбываюцца практычна штодня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG