Злучаныя Штаты імкнуцца да стабільных і прадказальных адносінаў з Расеяй, але не пакінуць бяз адказу любыя агрэсіўныя або безразважныя дзеяньні Масквы, у тым ліку супраць Украіны.
Украіна стала першай краінай Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, якую з афіцыйным візытам наведвае дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
Кіраўнік Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Марк Мілі заявіў, што міжнароднай нестабільнасьці спрыяе ўздым Кітаю і некаторыя тэхналягічныя інавацыі
Прататып амэрыканскага пілятаванага касьмічнага карабля Starship кампаніі SpaceX Ілана Маска у чацьвер зрабіў першую пасьпяховую пасадку.
Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп запусьціў уласны сайт для зносін са сваімі прыхільнікамі. На гэтым вэб-рэсурсе, як паведамляецца, будзе разьмяшчацца інфармацыя непасрэдна з «працоўнага стала» былога кіраўніка Белага дома.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў пра гатовасць правесьці прапанаваны ім расейска-амэрыканскі саміт падчас яго паездкі ў Эўропу ў чэрвені.
«Тое, што рэжым Лукашэнкі зрабіў з народам Беларусі за апошні год, немажліва і несумленна», — заявіла 4 мая пасол ЗША Джулі Фішэр падчас онлайн-сустрэчы зь беларускімі журналістамі. Сустрэча адбылася з нагоды Сусьветнага дня свабоднай прэсы, які адзначаўся 3 траўня.
Агенты ФБР адкрылі агонь па ўзброеным мужчыну каля ўезду на тэрыторыю штаб-кватэры ЦРУ пасьля супрацьстаяньня, якое працягвалася некалькі гадзін, паведаміла фэдэральнае ведамства.
Выведнае ўпраўленьне Міністэрства абароны ЗША падрыхтавала для слуханьняў у Сэнаце даклад аб глябальных пагрозах у 2021 годзе. Ён апублікаваны на сайце сэнацкага камітэту ў справах узброеных сілаў.
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр адрэагавала на словы Макея пра «сэнс прыезду» і заявіла, што Лукашэнку яшчэ ня позна зрабіць захады, якія б палепшылі жыцьцё беларусаў.
Адзін чалавек загінуў і шэсьць атрымалі раненьні ў выніку страляніны позна вечарам 1 траўня ў Новым Арлеане.
Амбасада ЗША ў Маскве з 12 траўня скароціць да мінімуму аказаньне консульскіх паслуг. Спыняць выдачу турыстычных і дзелавых візаў, не зьвязаных з дыпляматычнымі мерапрыемствамі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў зь першым зваротам да Кангрэсу.
Прызначаная амбасадаркай ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр сустрэлася з намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Марцінам Пшыдачам. Яны абмеркавалі беларускі крызіс, а таксама палітыку Расеі ў рэгіёне.
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM) Келу Чао выказала падтрымку блогеру і кансультанту Радыё Свабода Ігару Лосіку, які ўжо 307 дзён знаходзіцца за кратамі. Тым часам стала вядома, у чым канкрэтна вінавацяць палітвязьня.
У сваім першым выступе на сумеснай сэсіі абедзьвюх палат Кангрэсу 28 красавіка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн раскажа пра свае палітычныя прыярытэты і дасягненьні, у тым ліку пра ход вакцынацыі амэрыканцаў супраць каранавірусу.
Расейскія хакеры ўзламалі базу дадзеных паліцэйскай управы Вашынгтону і прыгразілі перадаць інфармацыю злачынным групоўкам, калі не атрымаюць выкуп
Джулі Фішэр заявіла, што Злучаныя Штаты працягнуць выказвацца пра сытуацыю ў Беларусі ад імя палітвязьняў і нацыянальных меншасьцяў.
Катэр берагавой аховы ЗША Hamilton накіраваўся ў Чорнае мора. Пра гэта паведаміў у твітэры 6-ы флёт ВМС ЗША.
Адміністрацыя Байдэна хоча, каб адносіны з Масквой былі «прадказальнымі і стабільнымі»
Вялікая Брытанія ў панядзелак унесла ў санкцыйны сьпіс 14 расейскіх грамадзянаў, зьвязаных са справай юрыста Сяргея Магніцкага, які загінуў у маскоўскім СІЗА, і меркаваным крадзяжом 230 мільёнаў даляраў з расейскага бюджэту, які расьсьледаваў Магніцкі
Камандуючы замежнымі войскамі ў Аўганістане генэрал арміі ЗША Скот Мілер заявіў у нядзелю, што ўпарадкаваны вывад замежных войскаў і перадача ваенных баз і абсталяваньня аўганскім сілам пачаліся.
Лёндан і Вашынгтон нейкі час таму папярэдзілі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра тое, што Масква «заплаціць высокую цану» ў выпадку, калі расейскія войскі пачнуць ўварваньне на тэрыторыю Ўкраіны. Пра гэта заявіў у дырэктар Сакрэтнай выведнай службы Вялікабрытаніі, вядомай як MI6, Рычард Мур.
Белы дом прызнаў масавыя забойствы армян у Асманскай імпэрыі ў пачатку XX стагодзьдзя генацыдам.
Пэнтагон засьцярог Украіну і сусьветную супольнасьць ад залішняга даверу Маскве пасьля заявы міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу пра адвод войскаў ад украінскіх межаў.
22 красавіка ў Маскве прайшла сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Аналіз вынікаў гэтай сустрэчы — у Клюбе Свабоды.
На пасяджэньні пастаяннага камітэту Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) было паднята пытаньне аб узмацненьні расейскімі ўладамі рэпрэсіўных захадаў супраць мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL).
Ці пагадзіўся Лукашэнка падпісаць інтэграцыйныя мапы? Што азначаюць заявы Лукашэнкі і Пуціна па Данбасу ў сьвятле адводу расейскіх войскаў ад межаў Украіны? Да якіх наступстваў у двухбаковых адносінах прывялі спробы «вайсковага перавароту» і «забойства Лукашэнкі»?
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ня мае зьвестак аб рашэньні Расеі пачаць апэрацыю супраць Украіны, але дапусьціў, што «сытуацыя можа разьвівацца ў любым кірунку».
ЗША не ўспрымаюць на свой адрас «што-небудзь сказанае» прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, заявіла прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі. «Нас ня так лёгка пакрыўдзіць, у нас тоўстая скура», — сказала яна.
ЗША заўсёды хацелі стабільнасьці ў адносінах зь Беларусьсю, але дзеяньні ўладаў краіны супраць апазыцыі не дазваляюць вярнуцца да нармальнага вядзеньня спраў, заявіў 21 красавіка прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.
Пачалося фэдэральнае расьсьледаваньне паліцэйскіх практыкаў у горадзе Мінэапаліс на другі дзень пасьля таго, як адзін зь мясцовых афіцэраў быў асуджаны за забойства афраамэрыканца Джорджа Флойда.
МЗС Расеі абвясьціла пэрсонамі нон грата 10 супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Расеі. Ноту пра гэта ўручылі ў сераду намесьніку амбасадара ЗША ў Маскве Барту Горману. Як сказана ў паведамленьні МЗС, амэрыканскім дыпляматам загадана пакінуць краіну да канца дня 21 траўня.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку народу Беларусі і ягоных дэмакратычных памкненьняў, а таксама асуджэньне фальсыфікацыі выбараў і наступных жорсткіх рэпрэсій супраць мірных пратэстоўцаў.
«Калі яна зьбіраецца прыехаць і рабіць заявы пра нелегітымнасьць рэжыму, то які сэнс тады рабіць гэта».
Чаму ЗША аднавілі дзеяньне санкцыяў раней, чым прадугледжвалася? Ці паўплывалі на гэтае рашэньне абвінавачваньні ў датычнасьці ЗША да змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі? Ці прадугледжвае цяперашні санкцыйны пакет распаўсюд іх на кампаніі трэціх краінаў?
Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з рашэньнем Злучаных Штатаў аб аднаўленьні санкцый супраць дзевяць прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай з нагоды аднаўленьня санкцыяў супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Ён назваў зьняволеньне Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калесьнікавай і Ігара Лосіка прыкладамі рэпрэсіяў у Беларусі, якія робяць немагчымым далейшае прыпыненьне санкцыяў.
Сёньня ЗША абвясьцілі, што з 3 чэрвеня аднаўляецца дзеяньне санкцыяў адносна 9 беларускіх прадпрыемстваў. Джулі Фішэр, амбасадарка ЗША ў Беларусі, пракамэнтавала гэтае рашэньне ў інтэрвію Тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга»
Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў, што пытаньне аб меркаванай падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзіміра Пуціна і Джо Байдэна.
Санкцыі аднаўляюцца ад 3 чэрвеня. Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
ЗША заявілі ў нядзелю, што падтрымліваюць Чэхію, пасьля таго, як яна выправадзіла 18 расейскіх дыпляматаў, і абвінаваціла Маскву ў датычнасьці да выбуху на складзе боепрыпасаў у Вэрбеціцах, інфармуе «Голас Амэрыкі».
Джэйк Саліван заявіў, што Злучаныя Штаты разглядаюць цэлы шэраг магчымых захадаў.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША на нашу просьбу пракамэнтаваў агучаныя ў суботу на тэлеканале ОНТ заявы Лукашэнкі, што Злучаныя Штаты стаяць за меркаванай спробай замаху на яго і на ягоных дзяцей.
Джулі Фішэр сказала, што прычына ў дзеяньнях афіцыйнага Менску.
Пэнтагон лічыць, што часовае павелічэньне дапаможа эфэктыўна і бясьпечна вывесьці войскі да 11 верасьня.
Іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне назвала падазраванага ў дывэрсіі на ядзерным абʼекце ў Нэтэнзе.
Гэры Клайд Гафбаўэр расказаў, што б параіў адміністрацыі Байдэна адносна Беларусі, як працуюць так званыя «другасныя» санкцыі і ці могуць іх увесьці супраць беларускіх прадпрыемстваў.
NASA выбрала амэрыканскую прыватную кампанію SpaceX, каб будаваць месяцавы пасадачны модуль для палёту чалавека на Месяц.
Загрузіць яшчэ