Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн упершыню выступіць перад абедзьвюма палатамі Кангрэсу ЗША


Джо Байдэн
Джо Байдэн

У сваім першым выступе на сумеснай сэсіі абедзьвюх палат Кангрэсу 28 красавіка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн раскажа пра свае палітычныя прыярытэты і дасягненьні, у тым ліку пра ход вакцынацыі амэрыканцаў супраць каранавірусу.

Выступ адбудзецца за два дні да 100 дзён прэзыдэнта Байдэна на пасадзе. У амэрыканскай палітычнай традыцыі прынята, каб новы прэзыдэнт выступаў на сумесным пасяджэньні Кангрэсу ў першы год кіраваньня, замест штогадовага пасланьня аб становішчы ў краіне (State of the Union Address).

Удзел у мерапрыемстве будзе абмежаваны ў сувязі з пратаколамі бясьпекі, зьвязанымі з COVID-19, і прысутнасьці большасьці рэспубліканцаў не чакаецца. Прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі сказала, што выступленьне Байдэна будзе заснавана на прэзэнтацыі «Амэрыканскага сямейнага пляну», у якім будуць разглядацца пытаньні догляду дзяцей, адукацыі і інвэстыцый у эканамічную бясьпеку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG