Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ў Маскве перастане выдаваць расейцам дзелавыя і турыстычныя візы


Амбасада ЗША ў Маскве
Амбасада ЗША ў Маскве

Амбасада ЗША ў Маскве з 12 траўня скароціць да мінімуму аказаньне консульскіх паслуг. Спыняць выдачу турыстычных і дзелавых візаў, не зьвязаных з дыпляматычнымі мерапрыемствамі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні амэрыканскай дыпляматычнай місіі.

Прычынай абмежаваньняў стала скарачэньне на 75% пэрсаналу консульскай службы на патрабаваньне Масквы. 23 красавіка расейскія ўлады апавясьцілі аб забароне наймаць на працу ў дыпмісіі ЗША расейскіх грамадзянаў.

«Мы шкадуем, што дзеяньні ўраду Расеі вымусілі нас скараціць наш штат супрацоўнікаў консульства», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады.

Раней прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які абмяжоўвае магчымасьці найму на працу грамадзянаў краіны ў дыпмісіі «недружалюбных дзяржаваў».

Сьпіс недружалюбных краінаў будзе вызначаць урад, да гэтага такі тэрмін у заканадаўстве не сустракаўся. У дакумэнце пазначана, што ён створаны ў адказ на «недружалюбныя дзеяньні ЗША і іншых замежных дзяржаваў». Указ не распаўсюджваецца на акрэдытаваных дыпляматаў.

З канца 2016 году Расея і ЗША рэгулярна абменьваюцца патрабаваньнямі па скарачэньні колькасьці супрацоўнікаў амбасадаў. З пачатку 2017 году працэс выдачы візаў расейцам быў сур’ёзна абмежаваны, да канфлікту іх можна было афармляць у Санкт-Пецярбургу, Екацярынбурзе і Ўладзівастоку, да сёньняшняй абʼявы — толькі ў Маскве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG