Расейскія хакеры ўзламалі базу дадзеных паліцэйскай управы Вашынгтону і прыгразілі перадаць інфармацыю злачынным групоўкам, калі не атрымаюць выкуп
Джулі Фішэр заявіла, што Злучаныя Штаты працягнуць выказвацца пра сытуацыю ў Беларусі ад імя палітвязьняў і нацыянальных меншасьцяў.
Катэр берагавой аховы ЗША Hamilton накіраваўся ў Чорнае мора. Пра гэта паведаміў у твітэры 6-ы флёт ВМС ЗША.
Адміністрацыя Байдэна хоча, каб адносіны з Масквой былі «прадказальнымі і стабільнымі»
Вялікая Брытанія ў панядзелак унесла ў санкцыйны сьпіс 14 расейскіх грамадзянаў, зьвязаных са справай юрыста Сяргея Магніцкага, які загінуў у маскоўскім СІЗА, і меркаваным крадзяжом 230 мільёнаў даляраў з расейскага бюджэту, які расьсьледаваў Магніцкі
Камандуючы замежнымі войскамі ў Аўганістане генэрал арміі ЗША Скот Мілер заявіў у нядзелю, што ўпарадкаваны вывад замежных войскаў і перадача ваенных баз і абсталяваньня аўганскім сілам пачаліся.
Лёндан і Вашынгтон нейкі час таму папярэдзілі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра тое, што Масква «заплаціць высокую цану» ў выпадку, калі расейскія войскі пачнуць ўварваньне на тэрыторыю Ўкраіны. Пра гэта заявіў у дырэктар Сакрэтнай выведнай службы Вялікабрытаніі, вядомай як MI6, Рычард Мур.
Белы дом прызнаў масавыя забойствы армян у Асманскай імпэрыі ў пачатку XX стагодзьдзя генацыдам.
Пэнтагон засьцярог Украіну і сусьветную супольнасьць ад залішняга даверу Маскве пасьля заявы міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу пра адвод войскаў ад украінскіх межаў.
22 красавіка ў Маскве прайшла сустрэча Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Аналіз вынікаў гэтай сустрэчы — у Клюбе Свабоды.
На пасяджэньні пастаяннага камітэту Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) было паднята пытаньне аб узмацненьні расейскімі ўладамі рэпрэсіўных захадаў супраць мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL).
Ці пагадзіўся Лукашэнка падпісаць інтэграцыйныя мапы? Што азначаюць заявы Лукашэнкі і Пуціна па Данбасу ў сьвятле адводу расейскіх войскаў ад межаў Украіны? Да якіх наступстваў у двухбаковых адносінах прывялі спробы «вайсковага перавароту» і «забойства Лукашэнкі»?
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў, што ня мае зьвестак аб рашэньні Расеі пачаць апэрацыю супраць Украіны, але дапусьціў, што «сытуацыя можа разьвівацца ў любым кірунку».
ЗША не ўспрымаюць на свой адрас «што-небудзь сказанае» прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, заявіла прэс-сакратар Белага дому Джэн Псакі. «Нас ня так лёгка пакрыўдзіць, у нас тоўстая скура», — сказала яна.
ЗША заўсёды хацелі стабільнасьці ў адносінах зь Беларусьсю, але дзеяньні ўладаў краіны супраць апазыцыі не дазваляюць вярнуцца да нармальнага вядзеньня спраў, заявіў 21 красавіка прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.
Пачалося фэдэральнае расьсьледаваньне паліцэйскіх практыкаў у горадзе Мінэапаліс на другі дзень пасьля таго, як адзін зь мясцовых афіцэраў быў асуджаны за забойства афраамэрыканца Джорджа Флойда.
МЗС Расеі абвясьціла пэрсонамі нон грата 10 супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Расеі. Ноту пра гэта ўручылі ў сераду намесьніку амбасадара ЗША ў Маскве Барту Горману. Як сказана ў паведамленьні МЗС, амэрыканскім дыпляматам загадана пакінуць краіну да канца дня 21 траўня.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку народу Беларусі і ягоных дэмакратычных памкненьняў, а таксама асуджэньне фальсыфікацыі выбараў і наступных жорсткіх рэпрэсій супраць мірных пратэстоўцаў.
«Калі яна зьбіраецца прыехаць і рабіць заявы пра нелегітымнасьць рэжыму, то які сэнс тады рабіць гэта».
Чаму ЗША аднавілі дзеяньне санкцыяў раней, чым прадугледжвалася? Ці паўплывалі на гэтае рашэньне абвінавачваньні ў датычнасьці ЗША да змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі? Ці прадугледжвае цяперашні санкцыйны пакет распаўсюд іх на кампаніі трэціх краінаў?
Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з рашэньнем Злучаных Штатаў аб аднаўленьні санкцый супраць дзевяць прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў з заявай з нагоды аднаўленьня санкцыяў супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. Ён назваў зьняволеньне Сяргея Ціханоўскага, Марыі Калесьнікавай і Ігара Лосіка прыкладамі рэпрэсіяў у Беларусі, якія робяць немагчымым далейшае прыпыненьне санкцыяў.
Сёньня ЗША абвясьцілі, што з 3 чэрвеня аднаўляецца дзеяньне санкцыяў адносна 9 беларускіх прадпрыемстваў. Джулі Фішэр, амбасадарка ЗША ў Беларусі, пракамэнтавала гэтае рашэньне ў інтэрвію Тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга»
Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў пацьвердзіў, што пытаньне аб меркаванай падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі абмяркоўвалася падчас тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзіміра Пуціна і Джо Байдэна.
Санкцыі аднаўляюцца ад 3 чэрвеня. Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
ЗША заявілі ў нядзелю, што падтрымліваюць Чэхію, пасьля таго, як яна выправадзіла 18 расейскіх дыпляматаў, і абвінаваціла Маскву ў датычнасьці да выбуху на складзе боепрыпасаў у Вэрбеціцах, інфармуе «Голас Амэрыкі».
Джэйк Саліван заявіў, што Злучаныя Штаты разглядаюць цэлы шэраг магчымых захадаў.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША на нашу просьбу пракамэнтаваў агучаныя ў суботу на тэлеканале ОНТ заявы Лукашэнкі, што Злучаныя Штаты стаяць за меркаванай спробай замаху на яго і на ягоных дзяцей.
Джулі Фішэр сказала, што прычына ў дзеяньнях афіцыйнага Менску.
Пэнтагон лічыць, што часовае павелічэньне дапаможа эфэктыўна і бясьпечна вывесьці войскі да 11 верасьня.
Іранскае дзяржаўнае тэлебачаньне назвала падазраванага ў дывэрсіі на ядзерным абʼекце ў Нэтэнзе.
Гэры Клайд Гафбаўэр расказаў, што б параіў адміністрацыі Байдэна адносна Беларусі, як працуюць так званыя «другасныя» санкцыі і ці могуць іх увесьці супраць беларускіх прадпрыемстваў.
NASA выбрала амэрыканскую прыватную кампанію SpaceX, каб будаваць месяцавы пасадачны модуль для палёту чалавека на Месяц.
Расея вышле з краіны дзесяць амэрыканскіх дыпляматаў. Пра гэта заявіў у пятніцу расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у чацьвер днём выступіў у Белым доме са зваротам з нагоды новых санкцыяў, уведзеных Злучанымі Штатамі ў дачыненьні да Расеі.
У сувязі з затрыманьнем Юрася Зянковіча, які мае грамадзянства ЗША і Беларусі, амэрыканскія дыпляматы выступілі з заявай пра гарантыі дапамогі амэрыканскім грамадзянам за мяжой.
Адміністрацыя Джо Байдэна мае намер увесьці ў чацьвер новыя санкцыі супраць Расеі, паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.
Паводле турэцкіх дыпляматычных крыніцаў, пасольства ЗША ў Анкары паведаміла МЗС Турэччыны пра скасаваньне рашэньня аб адпраўцы караблёў. Пра гэта стала вядома агенцтву Reuters.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду абвясьціў аб хуткім завяршэньні 20-гадовай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Афганістане.
На поўдні Расеі стартавала кантрольная праверка ваенна-марскіх сілаў за зімовы пэрыяд навучаньня, паведамілі ў аддзеле інфармацыйнага забесьпячэньня Чарнаморскага флёту.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ў аўторак пагутарыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, падкрэсьліўшы непахісную прыхільнасьць ЗША сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і заклікаўшы Расею зьнізіць напружанасьць, паведамляе прэсавая служба Белага дому.
Паводле слоў Уладзіміра Зяленскага, Расея хоча «падняць градус», каб паказаць нерашучасьць Захаду ў падтрымцы Ўкраіны.
У амэрыканскім штаце Мінэсота, на поўнач ад Мінэапалісу, у ноч на панядзелак успыхнулі беспарадкі пасьля гібелі ад рук паліцыянта 20-гадовага афраамэрыканца Дантэ Райта.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у нядзелю ў інтэрвію папярэдзіў аб «наступствах», калі Расія будзе «агрэсіўна» дзейнічаць у дачыненьні да Ўкраіны на фоне ўсё большай трывогі ў сувязі з нарошчваньнем расійскіх войскаў на мяжы
Дзяржавы АБСЭ склікалі пасяджэньне, на якім будуць патрабаваць тлумачэньняў Расеі з прычыны канцэнтрацыі войскаў на мяжы з Украінай. Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва Злучаных Штатаў у арганізацыі.
Злучаныя Штаты запатрабавалі ад расейскіх уладаў зрабіць усё, каб гарантаваць бясьпеку Аляксею Навальнаму.
Карпарацыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода асуджае спробы расейскіх уладаў прымусіць яе згарнуць дзейнасьць у Расеі і будзе змагацца з гэтымі спробамі усімі магчымымі мэтадамі. Пра гэта заявіў у чацьвер прэзыдэнт карпарацыі Джэймі Флай.
Падазраваны ўцёк зь месца злачынства, аднак пазьней быў арыштаваны і аказаў супраціў паліцыі.
Па дадзеных крыніцы ў Пэнтагоне, караблі ВМС ЗША могуць адправіць у рэгіён у знак падтрымкі Украіны
Загрузіць яшчэ