Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Тэхасе: адзін чалавек загінуў, чацьвёра параненыя


Архіўнае фота, на месцы страляніны ў Каліфорніі 31 сакавіка 2021 году
Архіўнае фота, на месцы страляніны ў Каліфорніі 31 сакавіка 2021 году

Падазраваны ўцёк зь месца злачынства, аднак пазьней быў арыштаваны і аказаў супраціў паліцыі.

Мінімум адзін чалавек загінуў і некалькі атрымалі раненьні ў чацьвер у выніку страляніны, адкрытай узброеным злачынцам у горадзе Браян, штат Тэхас. Агенцтва Reuters паведаміла пра гэта са спасылкай на мясцовую паліцыю, піша Голас Амэрыкі.

Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі кампаніі Kent Moore Cabinets, якая займаецца выпускам мэблі, паведаміў начальнік гарадзкой паліцыі Эрык Буск. Мяркуецца, што стральбу адкрыў супрацоўнік гэтага прадпрыемства. Як паведамляе «Франс-Прэс», нападнік уцёк зь месца злачынства, аднак пазьней быў узяты пад варту.

Губэрнатар Тэхаса Грег Эбат заявіў, што «штат акажа любую дапамогу, неабходную для судовага перасьледу падазраванага». Эбат сказаў, што пры затрыманьні падазраванага быў паранены адзін з паліцыянтаў.

Лейтэнант Джэйсан Джэймс, прэс-сакратар паліцэйскага ўпраўленьня Браяна, паведаміў у інтэрвію тэлеканалу CNN, што ў той момант, калі пачуліся стрэлы, «у памяшканьні было шмат супрацоўнікаў».

Па словах Буска, у выніку страляніны на месцы здарэньня загінуў адзін чалавек, яшчэ чацьвёра былі параненыя. Яшчэ адзін чалавек быў дастаўлены ў лякарню з прыступам астмы.

Браян, горад з насельніцтвам каля 87 тысяч жыхароў, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Бразас, знаходзіцца за некалькі хвілін язды ад Тэхаскага мэханіка-сельскагаспадарчага ўнівэрсытэту, прыкладна за 160 км на паўночны захад ад Х’юстану.

Страляніна ў Тэхасе адбылася празь некалькі гадзін пасьля таго, як прэзыдэнт Джо Байдэн і генэральны пракурор Мэрык Гарланд абвясьцілі аб новых мерах па барацьбе з усплёскам гвалту з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG