Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт ЗША Трамп запусьціў уласны сайт


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп запусьціў уласны сайт для зносін са сваімі прыхільнікамі. На гэтым вэб-рэсурсе, як паведамляецца, будзе разьмяшчацца інфармацыя непасрэдна з «працоўнага стала» былога кіраўніка Белага дома.

Прыхільнікам Трампа прапануюць зарэгістравацца на сайце і дапамагчы камандзе былога прэзыдэнта «зрабіць Амэрыку зноў вялікай».

Акаўнт Трампа быў заблякаваны сацсеткай Twitter, а таксама прыпынены ў Facebook і YouTube пасьля студзеньскага штурму Капітолію. З тых часоў экс-прэзыдэнт публікуе свае паведамленьні ў выглядзе прэс-рэлізаў. Цяпер усе яны будуць разьмяшчацца на новым сайце. Карыстальнікі змогуць «лайкаць» публікацыі Трампа і дзяліцца імі ў Facebook і Twitter.

У сакавіку дарадца Трампа Джэйсан Мілер анансаваў зьяўленьне новай сацыяльнай сеткі. Цяпер, камэнтуючы ў Етвітэры адкрыцьцё сайту Трампа, ён падкрэсьліў, што гэты вэб-рэсурс не зьяўляецца разрэклямаванай раней сацсеткай.

На сайце ўжо зьявіліся першыя запісы. Сярод іх — публікацыі, якія паўтараюць прызнаныя ілжывымі сьцьвярджэньні Трампа пра тое, што нібыта менавіта ён, а ня Байдэн, выйграў леташнія прэзыдэнцкія выбары.

5 траўня назіральная рада кампаніі Facebook пацьвердзіла ранейшае рашэньне аб «замарозцы» акаўнту Трампа і ў найбліжэйшыя месяцы вырашыць, што з гэтым акаўнтам рабіць далей — аднавіць ці назаўжды зачыніць. YouTube абяцаў аднавіць рахунак Трампа толькі пасьля таго, калі адміністрацыя відэагостынгу вырашыць, што пагроза «гвалту» з боку пасьлядоўнікаў былога прэзыдэнта паменшыцца. У Twitter на рахунак Трампа былі падпісаныя амаль 90 мільёнаў карыстальнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG