На ўсходзе Украіны недалёка ад гораду Валнаваха ў пасажырскі аўтобус трапіў артылерыйскі снарад. Загінулі 10 чалавек, 13 параненыя.
Пра геастратэгічныя паразы і перамогі Масквы і сцэнары далейшага разьвіцьця канфлікту распавёў Свабодзе палітоляг з Фінскага інстытуту міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас.
Украінская рэдакцыя Радыё Свабода працягвае публікаваць рубрыку «Лісты з акупаванага Данбасу», аўтарамі якой сталі жыхары захопленых сэпаратыстамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны.
Паводле словаў байцоў украінскага войска, сёньня ў Данецкім аэрапорце не сьціхаюць перастрэлкі з самай раніцы, па ўкраінскіх пазыцыях працуе артылерыя.
Сустрэча «нарманскай чацьвёркі» ў Астане, якая заплянаваная на 15 студзеня, пад пагрозай зрыву. Кіраўнікі МЗС Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ўчора выказаліся за тэрміновыя кансультацыі ў «менскім фармаце».
Сваволя бюракратыі ў Беларусі абяцае дасягнуць апагею акурат у 2015-м.
Заплянаваная на 15 студзеня ў Астане сустрэча ў фармаце лідэраў краін «нармандскай чацьвёркі» па вырашэньні канфлікту на Ўсходзе Ўкраіны, праўдападобна, бліжэйшым часам не адбудзецца.
Міністры замежных спраў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі праводзяць сустрэчу ў Бэрліне, дзе абмяркоўваюць сытуацыю ва Ўкраіне. Гэтая сустрэча адбываецца за некалькі дзён да магчымых перамоваў лідэраў чатырох краін у сталіцы Казахстану Астане.
Раней гэта быў буйны транзытны вузел. Але на працягу ўжо многіх месяцаў Данецкі аэрапорт -- адно з цэнтральных месцаў баявых дзеяньняў ва ўсходняй Украіне. Журналісты Свабоды пабывалі і ў лягеры сіл АТА, і ў прарасейскіх сэпаратыстаў.
Абаронцы зьняволенай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі напісалі кіраўніку Сьледчага камітэту Расеі Аляксандру Бастрыкіну просьбу аб вызваленьні Саўчанкі для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ).
Міністры замежных спраў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі праводзяць сустрэчу ў Бэрліне, дзе абмяркоўваюць сытуацыю ва Ўкраіне.
Інтэрпол абвясьціў у вышук экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, экс-прэм’ера Мікалая Азарава і іншых былых украінскіх чыноўнікаў.
162 уласьнікі так званай «Карты паляка» ўжо знаходзяцца ў Харкаве і неўзабаве будуць перанакіраваныя ў Польшчу.
Радыё Свабода даслалі відэа, якое, як сьцьвярджаецца, было зьнятае ў сьвяточныя дні Раства на адной з пазыцыяў украінскіх добраахвотнікаў. Адзін зь іх сьпявае песьню зь беларускага «Народнага альбому».
13 студзеня Асамблея няўрадавых арганізацыяў назаве пераможцаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» 2014 году. Прэміяй ужо шосты раз уганаруюць выбітных асобаў, арганізацыі ды падзеі, якія летась былі знакавымі для разьвіцьця беларускага трэцяга сэктару.
У базе сайту можна пабачыць імёны і фатаздымкі меркаваных баевікоў. Да кожнага прыкладаюцца спасылкі, а таксама дадзеныя з сацыяльных сетак — напрыклад, сэлфі з аўтаматамі ці здымкі з поля бою.
Эўрапейская камісія прапанавала даць Украіне 1,8 мільярдаў эўра, або больш за 2 мільярда даляраў сяреднетэрміновага крэдыту. Гэтак Эўропа хоча дапамагчы цяжкай эканамічнай сытуацыі ва Ўкраіне.
Канфлікт на паўднёвым усходзе Ўкраіны гібрыдны, усёабдымны, таму, безумоўна, закранае і культурную сфэру.
Слоўнік сучаснай украінскай мовы і слэнгу «Мислово» прызнаў «кібаргаў» словам 2014 году. Якое б слова прапанавалі вы?
Гісторык Андрэй Зубаў лічыць пэрспэктывы 2015 для Расеі змрочнымі і кажа, што не згадае ў агляднай мінуўшчыне краіны, якая б апынулася ў падобным становішчы.
Кожны год у студзені амэрыканская кансалтынгавая фірма Eurasia Group рыхтуе сьпіс геапалітычных тэндэнцый, якія, найбольш верагодна, зьменяць сьвет у новым годзе. Часопіс TIME апублікаваў сьпіс 10 галоўных рызыкаў 2015 году паводле вэрсіі Eurasia Group.
Францыя, Германія і Кіеў ставяць пад сумнеў тое, ці будзе праводзіцца чатырохбаковы саміт па Украіне на наступным тыдні ў сталіцы Казахстану.
Выбары ў дзьвюх дзяржавах Эўразьвязу і змаганьне вакол санкцыяў супраць Расеі могуць выклікаць праблемы ў ЭЗ сёлета, піша карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рычард Юзьвяк.
Міжнародная інтэрнэт-акцыя ў падтрымку арыштаванай у Расеі ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі стартавала сёньня.
Пра гэта паведамляе суполка «Маладога Фронту» са спасылкай на неназваных байцоў «Правага сэктару».
У выніку выбуху былі цалкам зьнішчаны дзьверы, пашкоджаныя ралеты і шклопакеты фасадных вокнаў суседніх дамоў. Пацярпелых няма. Адэская міліцыя усталёўвае акалічнасьці начнога выбуху.
На ўсходзе Ўкраіны сілавыя структуры паведамляюць пра «істотнае» ўскладненьне сытуацыі на Данецкім кірунку.
Расейскаму актору Аляксею Паніну пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
«Нягледзячы на катастрафічны недахоп сродкаў у дзяржбюджэце і абвешчаную ўрадам жорсткую эканомію, Украіна працягвае фінансаваць тэрарыстаў ЛНР, выплачваючы ім пэнсіі», — старшыня Луганскай аблдзяржадміністрацыі.
МУС Украіны ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле «хуліганства».
Расейскага актора Аляксея Паніна, які раней прыгразіў Пятру Парашэнку захапіць Адэсу, затрымалі ў горадзе ўкраінскія актывісты. Пазьней стала вядома, што Панін тэрмінова вылецеў у Маскву.
Украінскія валянтэры знайшлі новы спосаб падтрымаць войска на паўднёвым усходзе краіны. Тыя, хто ня могуць ахвяраваць грошы або рэчы, дапамагаюць сваёй працай: валянтэры ўручную рамантуюць тэхніку і шыюць маскавальныя касьцюмы
Радыё Свабода вядзе рубрыку, аўтарамі якой сталі жыхары захопленых прарасейскімі ваеўнікамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Піша Пётр Іваноў, псыхоляг з Луганску.
Радыё Свабода вядзе рубрыку, аўтарамі якой сталі жыхары захопленых прарасейскімі ваеўнікамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Піша Эма Магурава, настаўніца з Данецку.
Буйны ўкраінскі тэлеканал «Інтэр» апынуўся ў цэнтры скандалу з прычыны ўдзелу ў навагоднім канцэрце на канале зорак расейскай эстрады, якія адкрыта падтрымліваюць сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.
Аляксандр Барадай і прарасейскі баявік «Бес» прызналі, што Наваросіі не існуе, але марыць пра рэалізацыю гэтага праекту яны не перасталі.
У Кіеве ўшанавалі 106-ю гадавіну з дня нараджэньня правадыра АУН Сьцяпана Бандэры.
Абуральным фактам перасьледу, на які павінна адрэагаваць міжнародная журналісцкая супольнасьць, назвала інцыдэнт, які нібыта адбыўся ў Кіеве 1 студзеня, намесьнік Дэпартамэнту друку МЗС Расеі Марыя Захарава.
Выказвайцеся ў камэнтарах, які зварот вам спадабаўся найбольш.
Тысячы чалавек са сьцягамі і паходнямі перакрылі цэнтральныя вуліцы сталіцы Ўкраіны.
Прыярытэтам для Сэрбіі як старшыні АБСЭ ў 2015 годзе будзе ўрэгуляваньне сытуацыі ва Ўкраіне, заявіў у чацьвер міністар замежных справаў краіны Івіца Дачыч.
2014 быў годам, калі сродкі расейскай прапаганды рэзка актывізаваліся па-за межамі Расеі.
«Агрэсар зноў прыйшоў ва Украіну. Гэтую вайну мы абавязкова выйграем, таму што яна для нас справядлівая».
Беларусы, палякі і ўкраінцы правялі супольную малітву ў галоўным каталіцкім храме Чэхіі — Катэдральным саборы сьвятога Віта.
Андрэй Іларыёнаў пра тое, як Аляксандр Лукашэнка стаў палітыкам году, і пра магчымыя неканвэнцыйныя мэтады Крамля на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Інфаграфіка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Сытуацыя на 28 сьнежня.
У ноч на 29 сьнежня Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытаньні і ў цэлым праект дзяржаўнага бюджэту на 2015 год.
Мы выбралі найбольш адметныя матэрыялы і тэндэнцыі, якія зьяўляліся цягам 2014 году на сайце Радыё Свабода
Пасьля бойкі з праваахоўнымі органамі актывісты адступілі.
У сувязі з адменай цягніка Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія папярэдне набылі квіткі на названы цягнік, зьвярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім будзе вернуты кошт праезду.
Загрузіць яшчэ