У Менску грамадзкія актывісты ўшанавалі памяць герояў «Нябеснай сотні». Каля 15 чалавек затрымала міліцыя і адвезла ў райаддзел Цэнтральнага раёну.
Каля 2 тысяч чалавек удзельнічалі сёньня ў акцыі памяці Жызьнеўскага, Нігаяна ды іншых актывістаў, якія былі забітыя год таму падчас пратэстаў у Кіеве.
Высокапастаўлены прадстаўнік НАТО генэрал Філіп Брыдлаў заявіў, што прарасейскія сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны захопліваюць новыя тэрыторыі, адціскаючы ўкраінскія войскі на захад.
У цэнтры Кіева ўвечары 22 студзеня адбываецца акцыя памяці ў гадавіну гібелі першых удзельнікаў пратэсту на Майдане Незалежнасьці.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць, што няма падставаў, каб Эўразьвяз зьняў эканамічныя санкцыі з Расеі, якія ён наклаў у сувязі з расейскай анэксіяй Крыму і пазьнейшымі падзеямі ва ўсходняй Украіне.
Фотаздымкі гэтай акцыі ўжо зьявіліся ў сацыяльных сетках.
Былыя дарадцы амэрыканскіх прэзыдэнтаў выступілі на слуханьнях па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ЗША.
Сэпаратысты, якія падтрымліваюцца Масквой, спрабуюць ажыцьцявіць абуральны захоп тэрыторыі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, заявіў у сераду дзяржаўны сакратар ЗША.
Дыпляматычны шлях вырашэньня канфлікту на Данбасе зайшоў у тупік, але для поўнамаштабнай вайны ў бакоў недастаткова рэсурсаў,— экспэрт з Масквы.
Украінская пракуратура завяла крымінальную справу за абстрэл тралейбуса ў Данецку паводле артыкулу "тэракт".
Тымчук: Украіна цалкам страціла ваенную ініцыятыву
Яшчэ 9 паранена.
У выніку 242 дзён баёў былі цалкам разбураныя будынкі, якія маглі служыць апорнымі пунктамі абароны.
25-гадовы гамяльчук Міхал Жызьнеўскі загінуў год таму на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ад кулі снайпэра, стаўшы адным зь першым ваяроў «Нябеснай сотні».
Драматычныя падзеі кіеўскага Эўрамайдану ўспамінаюць беларускія ўдзельнікі і сьведкі народных пратэстаў, якія зьмянілі Ўкраіну, Расею, Беларусь і ўвесь постсавецкі рэгіён.
Жыць дзеля высокай ідэі цяжэй, чым за яе памерці. Магчыма, я цалкам пагадзіўся б з такой думкаю, каб не адно «але». Гісторыя сьведчыць, што — каб жыла сама ідэя — за яе хтосьці павінен паміраць.
Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвінаваціў Расею ў адпраўцы больш за 9000 вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю. Кіраўнік НАТО таксама кажа пра прысутнасьць расейскіх войскаў ва Ўкраіне.
Украінская міліцыя і СБУ ліквідавалі арганізацыю сэпаратыстаў на Харкаўшчыне. Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Арсен Авакаў.
Прадстаўнік украінскай арміі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы 20 студзеня падвергліся нападу з боку расейскіх рэгулярных войскаў.
Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што мае намер сустрэцца 21 студзеня ў Бэрліне са сваімі калегамі з Украіны, Францыі і Расеі.
Як мы паведамлялі, учора зьвілася інфармацыя аб выкраданьні аднаго зь лідэраў сэпаратыстаў, былога «народнага губэрнатара» Данбасу Паўла Губарава. Сёньня ў Фэйсбуку ён распавёў аб абставінах свайго выкраданьня і вызваленьня.
Кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў, што ад 1 красавіка ягоная кампанія адмяняе 100-даляравую зьніжку на куплю расейскага газу Ўкраінай.
Працягваюцца жорсткія баі паміж прарасейскімі сэпаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі за валоданьне стратэгічнай пляцоўкай — Данецкім аэрапортам.
Украінскія ўлады праводзяць антытэрарыстычную апэрацыю ў Харкаве. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў дарадца кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Маркіян Лубкіўскі.
На ўсходзе Ўкраіны не спыняюцца баі за стратэгічна важны аб’ект — данецкі аэрапорт.
У Данбасе ў баях з украінскімі вайскоўцамі за апошні тыдзень забітыя каля 300 расейскіх салдат і сэпаратыстаў.
Пры выбуху ў Харкаве пацярпелі 14 чалавек, чацьвёра з якіх дзяўчаты ад 19 да 24 гадоў.
Масква і Кіеў 19 студзеня абмяняліся абвінавачваньнямі ў эскаляцыі ваенных дзеяньняў на ўсходзе Украіны. Тым часам праваабаронцы кажуць пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва.
У Данецку невядомыя выкралі лідэра партыі «Наваросія», былога «народнага губэрнатара» Данбасу Паўла Губарава, паведамляе расейскае агенцтва навінаў Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу палітыка.
Аўтар кнігі «Fантомная боль #Майдан» згадвае пра трагічныя падзеі ў дні масавых пратэстаў у Кіеве.
Новая ініцыятыва Крамля дзеля ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе сьведчыць пра тупіковасьць іншых шляхоў вырашэньня крызісу — дыпляматычнага і ваеннага, лічыць кіеўскі палітоляг Уладзімер Фясенка.
Расейскія СМІ паведамілі, што Ўладзімер Пуцін у разгар баёў за Данецкі аэрапорт зьвярнуўся да Пятра Парашэнкі зь «мірным плянам», які нібыта быў адхілены Кіевам.
Пасьля жорсткіх баёў за данецкі аэрапорт, у ходзе якіх ўкраінскія «кібаргі» адстаялі стратэгічны аб’ект, забіўшы шмат расейскіх вайскоўцаў і мясцовых баевікоў, Масква актывізавала дыпляматычную актыўнасьць.
Пра гэта паведаміў дараднік прэзыдэнта Ўкраіны, памочнік міністра абароны Юры Бірукоў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў на майдане Незалежнасьці ў Кіеве, дзе сабраліся каля 20 000 удзельнікаў Маршу міру.
У Кіеве каля 20 тысяч чалавек выйшлі на Марш адзінства ў сувязі з гібельлю пасажыраў рэйсавага аўтобуса пад горадам Валнаваха пры абстрэле блёкпаста ўкраінскіх вайскоўцаў.
Пра гэта ў фэйсбуку напісаў дараднік прэзыдэнта Ўкраіны Юры Бірукоў. Ён паведаміў, што ноч прайшла адносна спакойна, былі вывезеныя 20 параненых і двое загінулых.
Відэа зьнятае ў раёне аэрапорта Данецку, дзе працягваюцца інтэнсіўныя баі паміж украінскімі вайскоўцамі і прарасейскімі сэпаратыстамі.
Тэрыторыя, падкантрольная ўкраінскім вайскоўцам зьмяншаецца, а некаторыя сваякі байцоў кажуць, што тыя патрапілі ў атачэньне.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель ня мае намеру запрашаць прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна на саміт «вялікай сямёркі», які адбудзецца ў чэрвені ў Баварыі.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі ня можа паведаміць, ці адбудуцца сёньня кансультацыі трохбаковай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе ў менскім фармаце.
Баі ў Данецкім аэрапорце працягваюцца ў новым тэрмінале. Цяпер украінскім байцам на ратацыю ў аэрапорт даводзіцца прабівацца з боем.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў па тэлефоне з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель падзеі ва Ўкраіне і патрэбу новага пакету дапамогі рэформам.
Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту на пасяджэньні ў чацьвер ўхвалілі рэзалюцыю па Ўкраіне, у якой гаворыцца аб рэзкім асуджэньні імі «агрэсіўнай і экспансіянісцкай» палітыкі Расеі ў дачыненьні да суседняй дзяржавы.
Назіральнікі спэцыяльнай місіі АБСЭ на паўднёвым усходзе Ўкраіны пацьвердзілі, што аўтобус з мірнымі жыхарамі ў раёне горада Валнаваха Данецкай вобласьці быў абстраляны з ўстаноўкі «Град».
У чацьвер а 12 гадзіне Ўкраіна ўшануе памяць загінулых у абстрэле паблізу горада Валнаваха Данецкай вобласьці хвілінай маўчаньня.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні заявіла, што міністры замежных спраў краін ЭЗ пачнуць стратэгічную дыскусію аб адносінах з Расеяй.
Транзыт расійскага газу ў Эўропу праз Украіну будзе спынены. Пра гэта абвясьціў кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер пасьля сустрэчы з намесьнікам старшыні Эўракамісіі па энэргетычных пытаньнях Марашам Шэфчавічам.
Прэсавы сакратар МЗС Украіны Яўген Перабійніс заявіў, што дата сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны пакуль не вызначаная, паводле яго, невядома, ці возьмуць у ёй удзел прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік».
Загрузіць яшчэ