Пра гэта піша ў «Фэйсбуку» галоўны рэдактар украінскага інтэрнэт-рэсурсу Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў:
«Абарона Данецкага аэрапорта. 26 траўня 2014 — 22 студзеня 2015 года. 242 дня. Новы і стары тэрмінал, вежа кіраваньня, усё, што магло паслужыць як апорны пункт абароны, цалкам зьнішчана. Аэрапорт прастрэльваецца прамой наводкай, але з руін будынка новага тэрміналу апошнія абаронцы з тых, хто выжыў, сышлі толькі сёньня».
Учора ўвечары былі паведамленьні аб чарговым абрушэньні перакрыцьцяў новага тэрміналу аэрапорту, пад плітамі загінулі і былі параненыя ўкраінскія вайскоўцы.
Мінабароны Ўкраіны прызнала, што прынамсі 16 кібаргаў трапілі ў палон прарасейсіх баевікоў.