Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал НАТО: сэпаратысты прасоўваюцца на захад


Генэрал Філіп Брыдлаў

Высокапастаўлены прадстаўнік НАТО генэрал Філіп Брыдлаў заявіў, што прарасейскія сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны захопліваюць новыя тэрыторыі, адціскаючы ўкраінскія войскі на захад.

Выступаючы сёньня ў Брусэлі, Брыдлаў паведаміў, што сытуацыя ўздоўж «разьмежавальнай лініі» на ўсходзе Ўкраіны не выглядае, як ён выказаўся, занадта добра і што ён «занепакоены» тым, што сэпаратысты захопліваюць тэрыторыю ўкраінскіх сілаў.

Ён адмовіўся даць дакладныя лічбы ці назваць тыпы расейскіх узбраеньняў, але адзначыў, што НАТО фіксуе прыкметы прысутнасьці сыстэмаў СПА і электронных сыстэмаў, якія «у мінулым суправаджалі перамяшчэньне войскаў Расеі ва Украіну».

Генэрал дадаў, што НАТО «не зьяўляецца пагрозай для Расеі», а толькі імкнецца аднавіць эўрапейскія нормы, такія, як павага міжнародных межаў і «сувэрэнітэту нацый.»

Ён сказаў, што НАТО будзе імкнуцца аднавіць сувязь з Валерыем Герасімавым, начальнікам Генэральнага штабу Ўзброеных Сілаў РФ.

XS
SM
MD
LG