У Кіеве каля 20 тысяч чалавек выйшлі на Марш адзінства ў сувязі з гібельлю пасажыраў рэйсавага аўтобуса пад горадам Валнаваха пры абстрэле блёкпаста ўкраінскіх вайскоўцаў.
Удзельнікі акцыі з плякатамі «Я — Валнаваха» і лёзунгам «Слава Ўкраіне! Героям слава!» прайшлі ад нацыянальнага унівэрсытэту імя Шаўчэнкі да Майдану Незалежнасьці, дзе пачаўся малебен аб загінулых. Маршы адзінства ў памяць пра ахвяраў абстрэлу пад Валнавахай у нядзелю праходзяць і ў іншых гарадах Украіны, у тым ліку ў Мікалаеве, Краматорску і Харкаве.
Назіральнікі місіі АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны ўсталявалі, што абстрэл блёкпаста вайскоўцаў пад Валнавахай быў зроблены з ўстаноўкі «Град» з паўночна-ўсходняга кірунку.