Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2014 быў для Ўкраіны самым цяжкім за апошнія 70 гадоў — Парашэнка


«Агрэсар зноў прыйшоў ва Украіну. Гэтую вайну мы абавязкова выйграем, таму што яна для нас справядлівая».

2014 быў для Украіны самым цяжкім за апошнія 70 гадоў, з 1945 году. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваім навагоднім віншаваньні. Ён адзначыў, што «агрэсар зноў прыйшоў у Украіну».

«Але гэтую вайну мы абавязкова выйграем, таму што яна для нас справядлівая», — сказаў украінскі прэзыдэнт.

«Перш чым напоўніць куфлі, за імгненьне да 12 удараў, перш чым прасьпяваць „Шчэ ня вмэрла...“, давайце ушануем памяць ваяроў, якія аддалі сваё жыцьцё за Украіну, і памяць мірных грамадзян, якія загінулі зь віны агрэсара», — сказаў прэзыдэнт.

Парашэнка павіншаваў украінскі народ на трох мовах — украінскай, расейскай і крымскататарскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG