Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы паведамляюць пра больш чым 20 выпадкаў абстрэлу іх пазыцыяў на Данбасе


На ўсходзе Ўкраіны сілавыя структуры паведамляюць пра «істотнае» ўскладненьне сытуацыі на Данецкім кірунку.

УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтар апэрацыі супраць сэпаратыстаў перадае, што ў нядзелю пазыцыі ўкраінскіх ваенных абстрэльвалі больш за 20 разоў. Паведамляецца, што спачатку сэпаратысты 6 разоў абстралялі са стралковай зброі, гранатамётаў і мінамётаў аддзелы, якія ўтрымліваюць пазыцыі паблізу Мар’інкі. Пасьля пад абстрэл патрапілі вайскоўцы ў аэрапорце Данецка і пасёлку Пяскі. Таксама вагонь вёўся паблізу населеных пунктаў Краснагораўка, Вопытнае і Паўночнае.

Сэпаратысты з самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) таксама заяўляюць аб абстрэлах сваіх пазыцыяў у нядзелю больш за 20 разоў. «Інтэрфакс» прыводзіць дадзеныя так званага міністэрства абароны ДНР аб тым, што вайскоўцы 4 студзеня вялі вагонь па Куйбышаўскім, Кіеўскім і Пятроўскім раёнах Данецку.

У нядзелю ж стала вядома, што Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) плянуе падвоіць да 500 чалавек колькасьць сваіх назіральнікаў на ўсходзе Ўкраіны да канца студзеня. Пра гэта ў інтэрвію агенцтву DPA заявіў прадстаўнік АБСЭ Майкл Бацюркіў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG