Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча прэыздэнтаў у Астане бліжэйшым часам не адбудзецца


Астана (ілюстрацыйнае фота)
Астана (ілюстрацыйнае фота)

Заплянаваная на 15 студзеня ў Астане сустрэча ў фармаце лідэраў краін «нармандскай чацьвёркі» па вырашэньні канфлікту на Ўсходзе Ўкраіны, праўдападобна, бліжэйшым часам не адбудзецца.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Нямеччыны Марцін Шэфер ў панядзелак, 12 студзеня, паведамляе агенцтва AFP. Паводле яго, улічваючы «нявырашаныя ключавыя праблемы», за час, які застаўся «практычна немагчыма правесьці грунтоўную падрыхтоўку» да сустрэчы.

Прадстаўнік нямецкага МЗС таксама адзначыў, што калі на вечаровым пасяджэньні міністраў замежных спраў у Бэрліне будуць узгодненыя канкрэтныя крокі, то «дата ня будзе мець значэньня».

Акрамя таго, Шэфер адзначыў, што на сустрэчы міністраў у Бэрліне будзе ажыцьцёўлена яшчэ адна спроба дасягнуць згоды па пытаньнях правядзеньня дэмаркацыйнай лініі паміж украінскай арміяй і сэпаратыстамі на Данбасе, адводу цяжкага ўзбраеньня і захаваньня рэжыму перамір’я, паколькі ў выніку сутыкненьняў працягваюць гінуць людзі.

Пытаньне ўдзелу ў сустрэчы прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна яшчэ ня вырашана, паколькі цяпер працягваецца падрыхтоўка на экспэртным узроўні, заявіў яго прэс-сакратар Дзьмітрый Пяскоў газэце «Ведамасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG