Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт па Ўкраіне ў Астане пад пагрозай зрыву


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд падчас інтэрвію радыёстанцыі France Inter у Парыжы 5 студзеня.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд падчас інтэрвію радыёстанцыі France Inter у Парыжы 5 студзеня.

Францыя, Германія і Кіеў ставяць пад сумнеў тое, ці будзе праводзіцца чатырохбаковы саміт па Украіне на наступным тыдні ў сталіцы Казахстану.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у канцы мінулага месяца, што ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам і канцлерам Германіі Ангелай Мэркель у Астане 15 студзеня, каб паспрабаваць пакласьці канец канфлікту ва ўсходняй Украіне.

Адказваючы на пытаньне аб плянаванай сустрэчы, прэс-сакратар Мэркель заявіў 5 сьнежня: «Я не магу пакуль сказаць, калі такое пасяджэньне адбудзецца і ці адбудзецца ўвогуле».

Штэфэн Зайбэрт заявіў, што такая сустрэча мае сэнс толькі калі будзе дасягнуты прагрэс у «поўным ажыцьцяўленьні менскага мірнага пагадненьня, сапраўдным і трывалым спыненьні агню», а таксама ў вывадзе цяжкай зброі з зоны канфлікту.

«Такія рэчы павінны быць падрыхтаваны загадзя,» — дадаў ён.

У інтэрвію радыёстанцыі France Inter у Парыжы, прэзыдэнт Франсуа Алянд сказаў: «Я зьбіраюся ў Астану 15 студзеня пры адной умове — адной ўмове — што там можа быць прагрэс».

«Калі гэта проста сустрэцца і пагаварыць без прарыву, няма ніякага сэнсу. Але я думаю, што будуць нейкія [прарывы],» сказаў ён.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што перамовы адбудуцца, калі «мы зможам падрыхтаваць праект [якога-небудзь] узгодненага дакумэнту» да 15 студзеня.

Крэмль пакуль не зрабіў ніякіх афіцыйных заяў аб сустрэчы.

Эўрапейскі зьвяз, Злучаныя Штаты і іншыя краіны ўвялі санкцыі ў дачыненьні да Расеі ў сувязі з анэксіяй Крыма ў сакавіку і расейкай падтрымкай сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. Падчас канфлікту ад красавіка загінулі больш за 4700 чалавек.

Прэзыдэнт Францыі Алянд сказаў, што ён хоча, каб санкцыі былі зьнятыя, калі Масква будзе паважаць сувэрэнітэт Украіны.

Францускі прэзыдэнт заклікаў Пуціна паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, спыніць падтрымку прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе краіны, а таксама даць магчымасьць Кіеву разьвіваць эканамічныя адносіны з Захадам.

Алянд таксама заявіў, што Пуцін «ня хоча анэксаваць усходнюю Ўкраіну, ён сказаў мне гэта».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG