Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы баёў з сэпаратыстамі «Правы сэктар» нібыта знайшоў форменную куртку беларускай міліцыі


Пра гэта паведамляе суполка «Маладога Фронту» са спасылкай на неназваных байцоў «Правага сэктару».

У паведамленьні гаворыцца:​

«Пад Пяскамі ў раёне Данецкага аэрапорта хлопцы з Правага Сэктару ўзялі трафэй — форменную куртку беларускай мiлiцыi. На жаль, уладальнік дадзенай курткі ўжо ня зможа даць камэнтар з нагоды таго, што адбылося, паколькі адправіўся ў лепшы сьвет. Дакумэнтаў пры целе таксама ня выяўлена.

Можна меркаваць, што дадзеная куртка была дарагая ўладальніку, паколькі ён ня мог зь ёй расстацца ў зоне баявых дзеяньняў, бо звычайнага камуфляжу ў сэпаратыстаў хапае. Вось такія яны рэаліі руssкага сьвету. Гэта ня дома ганяць дубінай па праспэктах студэнтаў і інтэлігентаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG