Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі канал «Інтэр» хочуць зачыніць за Кабзона і Газманава


Іосіф Кабзон (справа) сьпявае на канцэрце ў Данецку разам з адным зь лідэраў прарасейскіх сэпаратыстаў Аляксандрам Захарчанкам.
Іосіф Кабзон (справа) сьпявае на канцэрце ў Данецку разам з адным зь лідэраў прарасейскіх сэпаратыстаў Аляксандрам Захарчанкам.

Буйны ўкраінскі тэлеканал «Інтэр» апынуўся ў цэнтры скандалу з прычыны ўдзелу ў навагоднім канцэрце на канале зорак расейскай эстрады, якія адкрыта падтрымліваюць сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заклікаў Нацыянальную Раду тэлерадыёвяшчаньня неадкладна разгледзець пытаньне аб пазбаўленьня «Інтэра» ліцэнзіі. Турчынаў абвінаваціў тэлеканал у дзеяньнях супраць украінскай дзяржавы.

У адным з нумароў канцэрту высьмейваліся санкцыі Захаду супраць Расеі за яе дзеяньні ва Ўкраіне. Украінскі міністар інфармацыі Юры Стэц паведаміў пра пляны законапраекту аб забароне расейскіх выканаўцаў на ўкраінскіх радыёстанцыях і тэлеканалах.

Навагодні канцэрт быў запісаны ў Маскве, у ім сярод іншага бралі ўдзел Іосіф Кабзон, Валерыя, Алег Газманаў і і.

Тым часам праграма навін «Падрабязнасці» на «Інтэры» адмежавалася ад дзеяньняў тэлеканалу. «Топ-мэнэджмэнт каналу не ўплывае на нашу рэдакцыйную палітыку, як і мы не ўплываем, і ня прымаем удзелу ў стварэньні праектаў і праграм у эфіры каналу. Такім чынам, канцэрт „Чакай мяне ў Новы год“ быў і для нас гэтак жа непрыемным сюрпрызам, як і для мільёнаў тэлегледачоў. Наагул, усё гэта расійскі шабаш, і можна так сказаць антыўкраінская оргія ў эфіры ўкраінскага каналу выклікала вялікі рэзананс у сацыяльных сетках і рэакцыю палітыкаў», — адзначыў вядучы Аляксей Ліхман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG