У расейцаў працягваюцца зімовыя вакацыі, шмат хто па традыцыі выправіўся ў Беларусь. Але чаканага аншлягу гарналыжныя цэнтры, санаторыі і аграсядзібы не атрымалі — платаздольнасьць традыцыйна шчодрых гасьцей з Расеі зьнізілася разам з абвалам расейскага рубля.
Канфлікт на паўднёвым усходзе Ўкраіны гібрыдны, усёабдымны, таму, безумоўна, закранае і культурную сфэру.
Расейскі пісьменьнік і мастак Максім Кантар, які напісаў спэктакль «Робін Гуд, і духоўныя скрэпы» пра сёньняшняе расейскае «уставаньне з кален», у інтэрвію Свабодзе разважае пра тое, чаму рэваншысцкія і імпэрскія настроі так лёгка апанавалі Расею.
Гісторык Андрэй Зубаў лічыць пэрспэктывы 2015 для Расеі змрочнымі і кажа, што не згадае ў агляднай мінуўшчыне краіны, якая б апынулася ў падобным становішчы.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін дазволіў замежным грамадзянам служыць у расейскім войску. Адпаведны ўказ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі ў Расеі.
Кожны год у студзені амэрыканская кансалтынгавая фірма Eurasia Group рыхтуе сьпіс геапалітычных тэндэнцый, якія, найбольш верагодна, зьменяць сьвет у новым годзе. Часопіс TIME апублікаваў сьпіс 10 галоўных рызыкаў 2015 году паводле вэрсіі Eurasia Group.
Францыя, Германія і Кіеў ставяць пад сумнеў тое, ці будзе праводзіцца чатырохбаковы саміт па Украіне на наступным тыдні ў сталіцы Казахстану.
Выбары ў дзьвюх дзяржавах Эўразьвязу і змаганьне вакол санкцыяў супраць Расеі могуць выклікаць праблемы ў ЭЗ сёлета, піша карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рычард Юзьвяк.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны абвясьціў аб адмове выконваць рэжым хатняга арышту.
Міжпраграмныя ролікі выходзяць на саюзным тэлеканале «ТРО». У адным з ролікаў маці тлумачыць сыну, што Расея для Беларусі — не замежжа, бо мяжы няма.
Расейскаму актору Аляксею Паніну пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
На думку палітоляга Аляксандра Класкоўскага, адной з прычынаў падзеньня рэйтынгу ёсьць тое, што беларуская публіка аб’елася прапагандай, перш за ўсё расейскай, і эмоцыі прытупіліся.
Радыё Свабода вядзе рубрыку, аўтарамі якой сталі жыхары захопленых прарасейскімі ваеўнікамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Піша Пётр Іваноў, псыхоляг з Луганску.
Радыё Свабода вядзе рубрыку, аўтарамі якой сталі жыхары захопленых прарасейскімі ваеўнікамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Піша Эма Магурава, настаўніца з Данецку.
Буйны ўкраінскі тэлеканал «Інтэр» апынуўся ў цэнтры скандалу з прычыны ўдзелу ў навагоднім канцэрце на канале зорак расейскай эстрады, якія адкрыта падтрымліваюць сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.
Аляксандр Барадай і прарасейскі баявік «Бес» прызналі, што Наваросіі не існуе, але марыць пра рэалізацыю гэтага праекту яны не перасталі.
Такім чынам, у аб’яднаньне цяпер уваходзяць чатыры дзяржавы — Расея, Беларусь, Казахстан і Армэнія. На тэрыторыі ЭАЭС забясьпечваецца свабода руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы.
Выказвайцеся ў камэнтарах, які зварот вам спадабаўся найбольш.
2014 быў годам, калі сродкі расейскай прапаганды рэзка актывізаваліся па-за межамі Расеі.
Абарона апазыцыянэра Аляксея Навальнага абскардзіла захаваньне яму меры стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту да ўступленьня ў сілу прысуду па справе «Іў Рашэ».
Ацэньваючы ў інтэрвію РС вынікі 2014 году для Расеі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту Катона, былы памочнік прэзыдэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў ацаніў страты Расеі ад вайны ва Ўкраіне ў 111 мільярдаў даляраў.
Амэрыканскія экспэрты пра будучыню Уладзімера Пуціна і пра адносіны Расеі і ЗША ў 2015 годзе
У выніку разгону акцыі пратэсту ў Маскве было затрымана 255 чалавек. У дачыненьні да 70 з іх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
Адвакаты запатрабавалі пакінуць Алега Навальнага пад падпіскай аб нявыезьдзе.
Праваабаронца былы палітвязень Алесь Бяляцкі параўнаў суд над братамі Навальнымі з расправавамі над беларускімі дэмакратычнымі і праваабарончымі актывістамі.
У Расеі чакаецца масавая акцыя пратэсту на Манежнай плошчы. У сацыяльных сетках яе ўжо празвалі «рэвалюцыяй аліўе».
Барыс Нямцоў лічыць, што прысуды братам Навальным вынесеныя такім чынам, каб даць прапагандзе магчымасьць дыскрэдытаваць Аляксея Навальнага за тое, што з-за яго сядзяць невінаватыя.
Замаскаварэцкі суд Масквы вынес прысуд апазыцыянеру Аляксею Навальному і яго брату Алегу па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ»
Удзельніцы панк-гурта Pussy Riot прадставілі новы кліп «Ведзьмы з Pussy Riot чысьцяць Манежку», у якім намякаюць на акцыю пратэсту ў Маскве супраць судовага перасьледу апазыцыянера Аляксея Навальнага.
Каля будынка Замаскварэцкага суда Масквы, дзе сёньня чакаецца абвяшчэньне прысуду братам Аляксею і Алегу Навальным па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ», узмоцненыя захады бясьпекі.
Абвяшчэньне прысуду, якое раней прызначалі на 15 студзеня наступнага году, пачнецца ў 09:00 раніцы, напісаў у сваім твітэры Навальны.
Андрэй Іларыёнаў пра тое, як Аляксандр Лукашэнка стаў палітыкам году, і пра магчымыя неканвэнцыйныя мэтады Крамля на будучых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
Мы выбралі найбольш адметныя матэрыялы і тэндэнцыі, якія зьяўляліся цягам 2014 году на сайце Радыё Свабода
Гурт BRUTTO даў канцэрт у Кіеве ў клюбе Stereo Plaza.
Украіна і прарасейскія сэпаратысты 26 сьнежня пачалі абменьваць палонных у адпаведнасьці з умовамі папярэдняга мірнага дагавора, падпісанага ў Менску 24 сьнежня.
26 сьнежня быў заплянаваны другі этап сустрэчы ў фармаце Украіна-Расея-АБСЭ, але ён не адбудзецца.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што міністры сёлета ня могуць дазволіць сабе сысьці ў адпачынак у сувязі з эканамічнай сытуацыяй у краіне.
Экспэрты ня бачаць падставаў для новых дамоўленасьцяў наконт Данбасу падчас сустрэчы кантактнай групы ў Менску.
Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сухога абястлушчанага малака, паведамляе ўпраўленьне расейскага ведамства па Бранскай і Смаленскай абласьцях.
Як расейская эканоміка абыходзіць эмбарга на прадукты харчаваньня.
Новыя палітычныя манэўры беларускага кіраўніка ў трохкутніку Масква-Кіеў-Брусэль аналізуюць палітычны экспэрт Аркадзь Дубноў, былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і журналіст Павал Шарамет.
У Службе бясьпекі Ўкраіны назвалі заяву Сьледчага камітэту Расеі аб атрыманьні доказаў датычнасьці ўкраінскай штурмавіка Су-25 да катастрофы малайзійскага «Боінга» спробай дыскрэдытацыі Ўкраіны.
З расейскага боку, мяркуючы па ўсім, нічога падобнага на «хросных бацькаў» чакаць не даводзіцца.
Сутыкненьні ў Кіеве, уцёкі Януковіча, захоп Крыму, вайна ў Данбасе — 2014 вачыма карэспандэнта ўкраінскай службы Радыё Свабода Ляўко Стэка.
Раней Расея заўжды магла „заліць беларускі пажар“ грашыма і рэсурсамі, — кажа палітоляг Віталь Портнікаў, — Але надыдзе дзень, калі Расея ня зможа адказваць на шантаж Лукашэнкі.
Украіна на сёньняшні дзень дастаткова моцная, каб увесьці доўгае спыненьне агню на Данбасе, а Расея — досыць слабая.
З такімі словамі кіраўнік Беларусі выступіў на сэсіі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) ў Маскве.
Масква плянуе павялічыць колькасьць самалётаў і верталётаў на авіяцыйнай базе ў Беларусі,— заявіў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу на сустрэчы з беларускім калегам Андрэем Раўковым.
Я хачу параіць уладам наогул адключыць інтэрнэт.
Учора ўвечары, напярэдадні прызначанага на аўторак саміту Мытнага саюзу, прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сустрэўся з Уладзімерам Пуціным. Раней у той жа дзень Назарбаеў сустракаўся ў Кіеве з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Загрузіць яшчэ