Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Навальнаму аб'явяць вырак. Яго прыхільнікі рыхтуюць стыхійную акцыю пратэсту


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Замаскварэцкі суд Масквы ў аўторак, 30 сьнежня, вынесе прысуд апазыцыйнаму палітыку Аляксею Навальному і яго брату Алегу па справе аб крадзяжы сродкаў кампаніі «Іў Рашэ».

Абвяшчэньне прысуду, які раней прызначалі на 15 студзеня наступнага году, пачнецца ў 09:00 раніцы, напісаў у сваім твітэры Навальны.

Перанос даты вынясеньня рашэньня суда па справе «Іў Рашэ» ў прэс-службе Замаскварэцкага суда патлумачылі тым, што «прысуд ужо гатовы».

Братоў Навальных абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйных памерах. Сьледчыя лічаць, што яны прысвоілі больш за 30 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ». Дзяржабвінавачваньне просіць асудзіць Аляксея Навальнага да 10 гадоў пазбаўленьня волі, яго брата Алега — да 8 гадоў зьняволеньня.

Прыхільнікі Навальнага раней стварылі ў Facebook групу з анонсам акцыі ў падтрымку палітыка 15 студзеня на Манежнай плошчы. На працягу сутак супольнасьць набрала каля 10 тысяч чалавек, якія заявілі пра гатоўнасць выйсьці на вуліцы, аднак пазьней Раскамнагляд па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры заблякаваў старонку. Facebook і Twitter заявілі, што ня будуць блякаваць наступныя групы прыхільнікаў апазыцыянера, нягледзячы на пагрозу поўнай забароны гэтых сацыяльных сетак на тэрыторыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG