Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pussy Riot расчысьцілі Манежную плошчу для акцыі (+ВІДЭАКЛІП)


У відэароліку сьпявачкі ў вобразе ведзьмаў паўтараюць словы «Чыста. Шчыра. Слова. Справа» на маскоўскай Манежнай плошчы. Адна з удзельніц групы, былая зьняволеная Надзея Талаконьнікава напісала ў твітэры: «Нас так доўга хацелі прымусіць чысьціць сьнег за нашы грахі, што сёньня мы вырашылі расчысьціць для вас Манежку».

Пасьля пераносу на 30 сьнежня абвяшчэньня прысуду братам Аляксею і Алегу Навальным ў Facebook зьявілася група, удзельнікі якой зьбіраюцца сёньня ўвечары на так званы «народны сход» на Манежнай плошчы ў Маскве. Пра гатоўнасьць выйсьці на плошчу ўжо заявілі больш за 10 тысяч чалавек. Як адзначаюць актывісты ў сацсетках, вакол Манежнай плошчы ў ноч на аўторак назіраецца навала паліцэйскай спэцтэхнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG