Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пармэзан і ізраільская пшаніца


Беларускі пармэзан і ізраільская пшаніца
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:25 0:00
Наўпроставы лінк

Як расейская эканоміка абыходзіць эмбарга на прадукты харчаваньня.

Рэпартаж Муміна Шакірава для расейскамоўнага тэлепраекту Свабоды «Настоящее время»

Мінула амаль пяць месяцаў з моманту абвяшчэньня Расеяй эмбарга прадуктам харчаваньня з краінаў Эўразьвязу, ЗША, Канады і Аўстраліі. Большасьць назіральнікаў палічылі гэта рашэньне прэзыдэнта Пуціна памылкай. Эўрапейскія і амэрыканскія імпарцёры панесьлі страты, але на расейскі рынак хлынула кантрабанда.

Рэтэйлер Дзьмітрый Патапенка кажа, што ў Расею «прыйшоў цудоўны беларускі ласось, добрыя беларускія крэвэткі, казахстанскія ананасы». «У Ізраілі практычна закаласілася жыта», — жартуе Патапенка. Гэтыя краіны зарабляюць проста на перабіваньні дакумэнтаў.

Тым ня менш спажывец ўсё роўна прайграў. Рэстаратар Ігар Бухары кажа, што «вельмі складана перапакаваць італьянскі пармэзан, які выразна прамаркіраваны». Любы іншы сыр, прыгатаваны па тэхналёгіі «пармэзан» называцца пармэзанам ня можа.

Дзьмітрый Патапенка заяўляе, што за харчовае эмбарга расейцы «ўжо заплацілі 45 мільярдаў рублёў». І, на думку Патапенка, ім давядзецца заплаціць яшчэ больш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG