Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага не пусьцілі ў суд за паўгадзіны да абвяшчэньня прысуду


Супрацоўнікі паліцыі больш чым за гадзіну да адкрыцьця суду перакрылі Вялікі Татарскі завулак. Вакол будынка ўсталяваныя жалезныя агароджы, у якіх ужо сабраліся некалькі дзясяткаў журналістаў, якія жадаюць трапіць на пасяджэньне, паведамляе «Інтэрфакс».

Самога Аляксея Навальнага за паўгадзіны да пачатку пасяджэньня ахова не прапусьціла ў будынак суда. Пра гэта ён напісаў у твітэры. Першапачаткова абвяшчэньне прысуду было прызначана на 15 студзеня. Пра перанос даты стала вядома напярэдадні.

Братоў Навальных абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйных памерах. Сьледчыя лічаць, што яны скралі больш за 30 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ».

Дзяржабвінавачаньне просіць асудзіць Аляксея Навальнага да 10 гадоў пазбаўленьня волі, яго брата Алега — да 8 гадоў зьняволеньня.

Прыхільнікі Навальнага раней стварылі ў Facebook групу з анонсам акцыі ў падтрымку палітыка 15 студзеня на Манежнай плошчы. На працягу сутак супольнасьць набрала каля 10 тысяч чалавек, якія заявілі пра гатоўнасць выйсьці на вуліцы, аднак пазьней Раскамнагляд па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры заблякаваў старонку. Facebook і Twitter заявілі, што ня будуць блякаваць наступныя групы прыхільнікаў апазыцыянера, нягледзячы на пагрозу поўнай забароны гэтых сацыяльных сетак на тэрыторыі Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG