Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарона абскардзіла арышт Алега Навальнага ў залі суду


Аляксей і Алег Навальныя
Аляксей і Алег Навальныя

Адвакаты запатрабавалі пакінуць Алега Навальнага пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Пракуратура сваё меркаваньне выкажа толькі пасьля 12 студзеня, калі бакі атрымаюць матывавальную частку рашэньня суду. Сёньня зачыталі толькі рэзалютыўную частку прысуду, згодна зь якой Аляксей Навальны атрымаў тры з паловай гады ўмоўнага пакараньня, а яго брат Алег асуджаны на тры гады і шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Адвакат Вадзім Кобзеў патлумачыў, што судзьдзя Алена Карабчэнка падчас абвяшчэньня прысуду зьмяніла адзін з артыкулаў абвінавачаньня братам Навальным. Пракуратура вінаваціла іх у махлярстве, максымальнае пакараньне за якое — 10 гадоў пазбаўленьня волі. Судзьдзя перакваліфікавала абвінавачваньне на артыкул «Махлярства ў сфэры прадпрымальніцкай дзейнасьці», які прадугледжвае да пяці гадоў турмы.

Паводле сьледзтва, браты Навальныя скралі больш за 30 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ». Падсудныя віну не прызналі.

Сёньня Замаскаварэцкі суд Масквы вынес прысуд апазыцыянэру Аляксею Навальнаму і ягонаму брату Алегу па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ».

Аляксей Навальны атрымаў тры з паловай гады ўмоўна і 500 тысяч штрафу. Алег Навальны асуджаны на тры з паловай гады калёніі агульнага рэжыму і штраф у 500 тысяч рублёў.

Алега Навальнага ўзялі пад варту ў залі суду. Аляксей Навальны застанецца пад хатнім арыштам да ўступленьня прысуду ў сілу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG