Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: Прысуды Навальным — клясычная схема, якая існуе і ў Беларусі


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Праваабаронца былы палітвязень Алесь Бяляцкі параўнаў суд над братамі Навальнымі з расправавамі над беларускімі дэмакратычнымі і праваабарончымі актывістамі.

«Ня толькі беларускія ўлады выкарыстоўваюць любыя артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія б маглі дыскрэтытаваць няўгодных ім людзей — грамадзкіх актывістаў і праваабаронцаў. Напрыклад, артыкул, па якім быў асуджаны я, ужываўся супраць праваабаронцаў у 16 краінах. Дастаткова актыўна ён выкарыстоўваецца супраць праваабаронцаў цяпер у Азэрбайджане. Таму няма нічога дзіўнага, што і там, у Расеі, каб прыбраць нявыгаднага ўладам чалавека, які знаходзіцца ў жорсткай апазыцыі, крытыкуе расейскія ўлады за карупцыю, крытыкуе канкрэтна Ўладзімера Пуціна, быў скарыстаны такі прыём. Улады выкарыстоўваюць любыя магчымасьці і здавалася б непалітычныя артыкулы для таго, каб прымусіць замаўчаць — Навальнага і падобных яму людзей», — адзначыў былы беларускі палітвязень.

Тое, што рэальна на 3,5 гады за краты пойдзе не Аляксей Навальны, а яго брат Алег, таксама мае паралель зь беларускай рэчаіснасьцю, лічыць Алесь Бяляцкі:

«Улады выкарыстоўваюць такі прыём, у выніку якога больш церпіць ня сам актывіст, а яго сваякі. Такім чынам намацваюцца кропкі, каб ціснуць на няўгодных людзей празь іх сваякоў. У выпадку з Навальнымі — проста клясычная схема. Калі браць беларускую рэчаіснасьць, то я б прыгадаў Вінцука і Франака Вячоркаў і тое, як улады спрабавалі заціснуць сына, каб бацька спыніў сваю палітычную актыўнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG