Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны: Ня буду сядзець пад хатнім арыштам


Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны абвясьціў аб адмове выконваць рэжым хатняга арышту.

Ён паведаміў пра гэта сёньня ў сваім блогу, матывуючы рашэньне тым, што дагэтуль не атрымаў пісьмовай вэрсіі свайго прысуду.

Сярод іншага, Навальны напісаў:

«Мяне ўсё пытаюць: а вы ўжо падалі апэляцыйную скаргу? А калі апэляцыя? Ды не, апэляцыі пакуль ніякай і быць ня можа — тэксту прысуду няма і абскардзіць няма чаго. Такі вось геніяльны ход ад пуцінскага „правасудзьдзя“.

Гэтым па-дурному выхваляцца, але я адзіны ў гісторыі расейскіх судоў чалавек, які сядзіць пад хатнім арыштам пасьля вынясеньня прысуду. Артыкул 107 КПК выразна кажа, што такая мера стрыманьня ўжываецца толькі ў дачыненьні да падазраваных і абвінавачаных».

Замаскаварэцкі суд Масквы 30 сьнежня вынес прысуд Аляксею Навальнаму і яго брату Алегу па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ». Аляксей Навальны атрымаў тры з паловай гады ўмоўна і 500 тысяч штрафу. Алег Навальны асуджаны да трох з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму і штрафу ў 500 тысяч рублёў. У той самы дзень у Маскве адбыўся вулічны пратэст у сувязі з прысудам Навальнаму, на якім паліцыя затрымала больш чым 100 чалавек, у тым ліку і Аляксея Навальнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG