Лінкі ўнівэрсальнага доступу

I. Хто ўзарваў менскае мэтро?


Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Амаль кожны жыхар Менску можа прыгадаць, што рабіў а 6-й вечара 11 красавіка 2011 году, бо з-за тэракту ў менскім мэтро гэты дзень і гэтая гадзіна засталіся ў памяці на ўсё жыцьцё. У той дзень я быў вечаровым дзяжурным па сайце svaboda.org . Абавязак вечаровага дзяжурнага — сачыць за навінамі. Іншымі словамі, я адказваў за тое, каб самыя цікавыя падзеі з жыцьця Беларусі адлюстроўваліся на нашым сайце.

Ад аўтара

Аўтар дзякуе ўсім, хто дасылае ўдакладненьні, заўвагі і парады. Яны бяруцца пад увагу і будуць улічаныя пры падрыхтоўцы кнігі да друку.

Між тым з часткай заўваг аўтар ня можа пагадзіцца, бо мае свой погляд на тое, што бачыў на судзе і пра што даведаўся, вывучаючы акалічнасьці справы. На гэтыя заўвагі аўтар гатовы адказаць і абмеркаваць іх, калі кніга будзе надрукаваная.


17.30...Скончылася рэдакцыйная лятучка. 17.50 Праглядаю зводкі інфармагенцтваў...Раптам інтэрнэт і тэлефоны адначасова як ашалелі. Адусюль пайшлі весткі пра незвычайнае здарэньне на станцыі менскага мэтро «Кастрычніцкая». Паводле першых паведамленьняў, там адбыўся нейкі выбух, але была гэта аварыя, пажар, выпадковае здарэньне ці тэракт — уявіць было на той момант немагчыма, тым больш што дагэтуль у Беларусі падобнага не здаралася.

Мэтро ў Менску даўно перастала быць выспаю спакою і бясьпекі, але мы, ягоныя карыстальнікі, адмаўляліся гэта заўважаць. І справа ня толькі ў тым, што мэтро стала занадта шматлюдным і ў гадзіны пік можна проста ўпасьці з плятформы ад цісканіны, і ня ў тым, што раз на 2–3 месяцы нехта ў менскім мэтро кідаецца на рэйкі пад цягнік. Пэнсіянэр — былы выкладчык інстытуту, студэнт ліцэю, старая жанчына... Яшчэ да выбуху нешта раптам зьмянілася ў краіне настолькі, што зусім зьнікла адчуваньне і асабістай, і агульнай абароненасьці.

Але тое, пра што пачалі паведамляць мэдыі пачынаючы з 18 гадзіны вечара, выглядала як нейкі жудасны сон. «З выхадаў са станцыі валіць дым», сьведкі кажуць нават не пра адзін выбух, а пра два, у раён «Кастрычніцкай» едуць і едуць пажарныя машыны і карэты хуткай дапамогі, з мэтро «...выносяць целы абпаленых і моцна параненых», ёсьць загінулыя...

Можна толькі ўяўляць, што ў той момант дзеялася ў тэлефоннай прасторы, што перажылі дзясяткі тысяч, хто ехаў у мэтро ў момант выбуху, хто затрымаўся на хвіліну-дзьве па нейкіх справах і цудам не пасьпеў спусьціцца пад зямлю, хто вось толькі што выйшаў на паверхню, а мог быць яшчэ там. А як перажывалі за родных іх сваякі, ад чыіх званкоў у сотавай сувязі пачаліся перабоі — «лінія перагружаная»!


Згадваю відэа агляду вагонаў цягніка, якое паказалі на працэсе: падчас здымкаў унутры вагона камэра выхоплівае разьбітае шкло, сарваныя выбухам панэлі, сядушкі, асабістыя рэчы пасажыраў, а гукавым фонам праз усе кадры гучаць званкі мабільных тэлефонаў: сваякі і сябры настойліва спрабуюць дазваніцца ўладальнікам гэтых тэлефонаў, магчыма, параненым ці нават ужо нежывым. І гэта гадзіны празь дзьве-тры пасьля выбуху!

Адзін з падобных званкоў будзе фігураваць і ў гэтай справе, пра якую я зьбіраюся распавесьці як назіральнік за судовым працэсам у Вярхоўным судзе і як журналіст, які хоча разабрацца ў тым, што апынулася па-за межамі сьледзтва і суду. Маё жаданьне супадае з жаданьнем шмат каго зь беларусаў, якія таксама працягваюць шукаць адказ на пытаньне: хто ўзарваў менскае мэтро 11 красавіка 2011 году?

​Судовы працэс па справе аб тэракце ў мэтро ды іншых тэрактах і выбухах пачаўся 15 верасьня, а скончыўся 30 лістапада. З гэтых двух з паловай месяцаў шчыльна, фактычна кожны працоўны дзень, суд засядаў два месяцы — апошнія два тыдні лістапада пайшлі на перапынак, калі бакі рыхтаваліся да судовых спрэчак. Мне як карэспандэнту «Радыё Свабода» з больш як 40 дзён працэсу давялося быць у судзе амаль усе паседжаньні, за выключэньнем 4–5 дзён у другой частцы працэсу. Магчыма, больш за мяне быў толькі карэспандэнт дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, якому суд выдзеліў асобнае месца на бакавым бальконе.

На гэтым спынюся, бо тут ёсьць некалькі істотных і нават сымбалічных момантаў. У месца, якое займаў наш калега зь БелТА, аказаўся цэлы шэраг пераваг. Па-першае, яно было схавана ад прысутных у залі, толькі судзьдзі, падсудныя ды іх абаронцы маглі бачыць, хто там хаваўся, а вось прысутным у залі заставалася па асьцярожных позірках судзьдзі «ў неба» гадаць: ёсьць там нехта ці падалося.

Па-другое, праход на патаемныя бальконы (іх было некалькі) ішоў з асобнага калідора, што дазваляла абмінаць «рамкі» кантролю, перад якімі даволі надоўга ўзьнікалі чэргі. Але самае галоўнае, на балькон быў працягнуты дрот, празь які дзейнічала трывалая інтэрнэт-сувязь, у той час як карэспандэнты ў залі (а там былі ў асноўным прадстаўнікі недзяржаўных мэдыяў, бо зь дзяржаўных мала якія цікавіліся працэсам) не маглі весьці жывыя онлайн-рэпартажы і нават ня мелі магчымасьці дасылаць sms-кі.

Раблю гэтую рэмарку ня столькі ад прафэсійнай крыўды, колькі ад сумнага ўсьведамленьня, што і там, на працэсе па справе выбуху ў мэтро, а ня толькі на палітычных працэсах, журналістаў чамусьці дзялілі на «чэсных» і тых, за кім трэба пільнаваць. Найперш такі падзел даваў права падазраваць, што перад журналістамі, якія працавалі ў судовай залі, ды «ільготнікамі» з бальконаў усё ж стаялі розныя задачы. Сваю задачу я разумеў так: максымальна поўна і ўсебакова адлюстроўваць падзеі на працэсе і меркаваньні бакоў, у тым ліку тыя, якіх сам не падзяляў. Мяркую, пра ўсіх калегаў зь дзяржаўных мэдыяў гэтага ня скажаш, хоць і сярод іх былі тыя, хто сядзеў у залі на роўных з усімі і стараўся працаваць сумленна.

Журналісты назіралі за працэсам, а ці назіралі за намі? Найперш высьветлім пытаньне пра фота- і відэаздымку. Да ведама, вольна здымаць у судовай залі закон дазваляе толькі да пачатку працэсу, далей — выключна са згоды ўсіх яго ўдзельнікаў. А гэта — суд, абвінаваўцы, абвінавачаныя, абарона і пацярпелыя. Перад пачаткам працэсу супроць «тэрарыстаў» карэспандэнты з камэрамі актыўна працавалі больш за паўгадзіны, пакуль заля напаўнялася, але недзе без 15 хвілін 11 ахоўнікі настойліва папрасілі ўсіх, хто здымае, на выхад.

Карэспандэнты — народ дасьведчаны, яны добра ведаюць, што спрачацца з ахоўнікамі бессэнсоўна, а шанцаў атрымаць дазвол суду на здымкі самога працэсу няма ніякіх, бо калі сам судзьдзя і пагодзіцца, то сярод іншых удзельнікаў працэсу заўсёды знойдзецца такі, што не захоча трапіць у кадар. Фатакоры ўжо пакінулі залю, калі туды апошнім увайшоў суд. Неўзабаве старшыня суду, першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду РБ Аляксандр Федарцоў паставіў пытаньне пра фота- і відэаздымку падчас працэсу.

Цікава, што Дзьмітрый Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў былі ня супраць, але адзін з 121 пацярпелых вельмі рашуча запярэчыў, і на гэтым пытаньне было закрыта. Праўда, падазраю, што закрыта фармальна. Бо ўжо ў вечаровым тэлерэпартажы на першым дзяржаўным тэлеканале паказалі, як Канавалаў і Кавалёў адказваюць суду на пытаньне, ці прызнаюць яны сябе вінаватымі. Мяркую, што зьняць гэтыя кадры было магчыма толькі з балькона, пра які я ўжо казаў. І зьнята гэта было яўна насуперак забароне, абвешчанай судом. Але, відаць, зь ягонай маўклівай згоды. Мяркуючы па кадрах апошняга тэлерэпартажу з працэсу, такія ж «бальконныя» здымкі БТ паўтарыла і падчас агалошваньня прысуду, хоць дазволу на здымку судзьдзя не даваў...

Але, каюся, я таксама зьняў для «гісторыі» некалькі хвілін відэа аб прысудзе, вось толькі мяне вылічылі ахоўнікі, забралі тэлефон і ў адмысловым пакоі, начыненым апаратурай, нейкія спэцы зьнішчылі адмысловай праграмай усё зьнятае. Як усё ж бывае карысна служыць на дзяржаўным тэлебачаньні!

Зрэшты, да таго, што забарона здымаць на працэсах распаўсюджваецца на ўсіх, акрамя апэратараў БТ, астатнія журналісты ўжо прызвычаіліся. Увесну таго ж 2011 году на працэсе ў Фрунзенскім судзе Менску над экс-кандыдатамі на прэзыдэнта Ўладзімерам Някляевым і Віталём Рымашэўскім такое ўжо было, калі ўсіх, хто здымаў, з залі выганялі, а БТ працягвала безь перашкод рабіць «карцінку».

А зараз некалькі словаў пра тое, як назіралі за журналістамі. Працэс над меркаванымі «тэрарыстамі» праходзіў не ў будынку Вярхоўнага суду на вуліцы Энгельса, а ў Палацы правасудзьдзя на вуліцы Сямашкі, прычым не ў адмысловай судовай залі, а ў актавай, асноўнае прызначэньне якой — сходы, а пры патрэбе, відаць, і нейкія ўрачыстыя мерапрыемствы працаўнікоў правасудзьдзя. Трэба прызнаць, што абраць для працэсу менавіта гэтую залю было адзіным слушным рашэньнем.

Пры наяўнасьці больш як 400 пацярпелых, плюс назіральнікі, плюс журналісты, ахоўнікі, ня кажучы ўжо пра асноўных удзельнікаў працэсу — дзе магчыма было б усіх разьмясьціць, як ня ў актавай залі Палаца правасудзьдзя? Але і мінусаў у такім выбары хапала. Магу толькі прыблізна меркаваць пра праблемы аховы, перамяшчэньня абвінавачаных ды іншыя арганізацыйныя цяжкасьці. Часам на працэсе праз расчыненыя дзьверы перад сцэнай можна было ўбачыць ахоўнікаў у масках са зброяй, альбо пачуць брэх сабак — і гэта было страшнавата. Мяркую, працоўнай абстаноўцы ў судзе гэта не асабліва спрыяла.

Супрацоўнікі спэцслужбаў даглядаюць людзей перад пачаткам паседажньня на працэсе Кавалёва-Канавалава

Супрацоўнікі спэцслужбаў даглядаюць людзей перад пачаткам паседажньня на працэсе Кавалёва-Канавалава



​Яшчэ адна праблема — шэраг амапаўцаў з каменнымі тварамі перад сцэнай. Магчыма, калі б жалезную клетку з абвінавачанымі на сцэне не ахоўваў цэлы аддзел міліцыянтаў, прысутнасьць амапаўцаў не выглядала б такой недарэчнай. Каго яны ахоўвалі, калі, седзячы сьпінай да сцэны, цягам усяго працэсу ня зводзілі вачэй з залі? Судзьдзяў ад пацярпелых і журналістаў, ці наадварот? А можа, сачылі за тым, ці не дастае хто мабільны тэлефон, каб зрабіць фота ці відэа з працэсу? І гэта акрамя таго, што ў журналісцкім «сэктары» праз два-тры шэрагі на першых месцах сядзелі міліцыянты ў цывільным і ня толькі сачылі за намі, але і ўпотай прыслухоўваліся, пра што мы паміж сабой гаворым.

Адзін зь першых здымкаў пасьля выбуху. Уваход ў падзямельны перад на станцыі мэтро

Адзін зь першых здымкаў пасьля выбуху. Уваход ў падзямельны перад на станцыі мэтро



І пра што ж мы гаварылі? Спачатку — што нешта ў пракурораў не сыходзіцца і тыя два хлопцы ў жалезнай клетцы зьнешне ня надта пасуюць на ролі, якія ім вызначылі. Потым усё часьцей паміж намі гучала, што ўсё ж гэта яны, Канавалаў і Кавалёў. Потым зноў усё наадварот — не яны. І гэтак некалькі разоў, туды-сюды, у залежнасьці ад моцы прадстаўленых доказаў.


Іншыя артыкулы на гэтую тэму

II. Хто ўзарваў мэтро? Вэрсіі добрая і дрэнная

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

III. Хто ўзарваў мэтро? Прызнаньне — каралева доказаў

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Грузьдзіловіч: Гэты суд быў нейкай фантасмагорыяй

Алег Грузьдзіловіч ад 15 верасьня да 30 лістапада мінулага году асьвятляў працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым, якія былі расстраляныя на мінулым тыдні.

XII. Што было ў падвале Канавалава?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

XІ. Хто ўзарваў мэтро? Бомбы

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

X. Хто ўзарваў мэтро? Чаму экспэрта Сініцына судзілі таемна?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

IX. Хто ўзарваў мэтро? Забойчы доказ

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў менскае мэтро? Чорная торба з надпісам «Vest»

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

VII. Хто ўзарваў мэтро? Сьляды на адзеньні

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? Чорная куртка з чырвонай стужкай на каўняры

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў менскае мэтро? Відэа: чалавек з торбай

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

IV. Хто ўзарваў мэтро? Нараджаюцца новыя вэрсіі

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? XIII. Канавалаў зьбіраў бомбу «на аўтамаце»

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? XIV. Экспэртызы і сьледчыя экспэрымэнты

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? XV. Навошта?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? XVI. «Яму заўсёды падабаліся выбухі»

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XVIІ. Ці здаровы Канавалаў псыхічна?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? XVIІІ. Схільны да самагубства?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? XIX. Судзьдзі і сакратаркі

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? ХХ. Як Канавалаў сабраў бомбу

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? ХХІ. Ханжанкоў: Беларускі сындром

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Хто ўзарваў мэтро? ХХІІ. Пульт і паражальныя элемэнты

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXIII. Пракуроры

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXIV. Роля Ўладзіслава Кавалёва

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXV. З допыту Кавалёва ад 29 красавіка

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXVI. Лёс рэчавых доказаў

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча "Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? Частка 2. Сумнеўныя абставіны

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Грузьдзіловіч: Перастаў бы сябе паважаць, калі б пісаў на замову

На вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў карэспандэнт «Свабоды», аўтар дасьледаваньня пра выбух у менскім мэтро Алег Грузьдзіловіч.

Год пасьля тэракту

Калі так працуюць найлепшыя адмыслоўцы, то што казаць пра іншых супрацоўнікаў у звычайных крымінальных справах, якія ня маюць розгаласу?

Хто ўзарваў мэтро? XXVІІІ Пацярпелыя і публіка

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXІХ Экспэрымэнт, якога не было

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХI. Іван Шыла: Ён мог зрабіць гэты выбух

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХ Чаму няма ключавога відэа зь менскага вакзалу?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХII. Чытач: «Асноўнае відэа — падробка»

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХIII. Адбіткі пальцаў і біялягічнае рэчыва

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХIV. Працяг дзіўнага экспэрымэнту

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХV. Хто са сьведак апазнаў Канавалава?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХVI. Ахоўнікі

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХVII. Тэрарыст адзін, бомбы дзьве?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХVIII. Усё ж: «пілі» ці «білі»?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XXХIX. Лішнія пальцы і сім-картка

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XL. Дзіўная спрэчка ў Навінках

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XLI. Навошта спатрэбіўся дэтэктар хлусьні?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XLII. Змывы з твару, рук і адзеньня, сьляды выбухоўкі ў падвале

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XLIII. «Дыплёмны праект» экспэрта Клімовіча

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XLIV. Адвакаты

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XLV. Заканчэньне судовых спрэчак

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XLVI. А што б пастанавіў суд прысяжных?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? XLVII. Ці вінаваты Ўладзіслаў Кавалёў?

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? Частка 3. Прысуд выкананы

Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?

Хто ўзарваў мэтро? Пасьлямова. Судам пара ўлічваць інтэрнэт

Гэты разьдзел прысьвечаны тым, хто праз інтэрнэт актыўна прычыніўся да пісаньня кнігі — ня толькі дапамагаў выпраўляць памылкі, але і дзяліўся сваімі вэрсіямі, парадамі ці падказкамі.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG