Паводле СМІ, прэзыдэнты Расеі і Турэччыны дамовіліся пра асабістую сустрэчу.
Паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу за 2016 год, Беларусь вышэй за Расею, але ніжэй за Грузію.
Пад куратарствам ГРУ Генштабу РФ ужо каля 2 гадоў дзейнічае арганізацыя «ПВК Вагнэра» — засакрэчанае падразьдзяленьне расейскай арміі, байцы якой ваявалі за «русский мир» на Данбасе і ў Сырыі. Свабода правяла расьсьледаваньне і даведалася, што ў шэрагах вагнэраўцаў ваююць і беларусы.
Кампанія назіраньня «Права выбару-2016» заяўляе, што апублікаваныя на днях мэтадычныя ўказаньні ЦВК участковым камісіям яшчэ раз пацьвердзілі, што «ніякіх вартых увагі зьменаў выбары 2016 году не прынясуць».
Міністэрства абароны Расеі заяўляе аб парушэньні міжнародных правілаў і расейска-амэрыканскага пагадненьня эсьмінцам ЗША, які ў Міжземным моры зблізіўся з расейскім баявым караблём «Яраслаў Мудры».
Парлямэнт Нідэрляндаў не падтрымаў прапанову правага папуліста Герта Вільдэрса правесьці рэфэрэндум аб выхадзе з Эўрасаюзу. Паводле законаў краіны падобны плебісцыт немагчымы.
Беларускія гатэлі і іншыя суб’екты, якія разьмяшчаюць у сябе замежных турыстаў, будуць абавязаныя на працягу трох гадзін падаваць у органы ўнутраных спраў інфармацыю аб заселеных замежных турыстах.
Казахстан сёньня ўпершыню абраны нясталым сябрам Рады Бясьпекі ААН на 2017-2018 гады, нягледзячы на заклікі праваабаронцаў зьвярнуць пільную ўвагу на сытуацыю з выкананьнем правоў чалавека ў краіне.
Выхаду Славаччыны з ЭЗ (Slovexit) ня хоча большасьць славакаў, нават найбольшыя эўраскептыкі і крытыкі Брусэля.
Прэм’ер-міністар Турэччыны падзякаваў Азэрбайджану і Казахстану.
Нягледзячы на вынесены яму парлямэнцкай фракцыяй партыі вотум недаверу, Джэрэбі Корбін адмовіўся пакідаць пасаду кіраўніка партыі.
У чым прычыны пачатку прымірэньня паміж Анкарой і Масквой?
Глёбусы, на якіх Крым пазначаны як частка Расейскай Фэдэрацыі, выстаўлены ў вітрыне магілёўскай кнігарні «Думка».
Гэта зьвязана з арганізацыяй саміту НАТО і Сусьветнымі днямі моладзі.
Канцэрн заніжаў паказчыкі выкідаў шкодных рэчываў, прадстаўляючы свае рухавікі як больш экалягічныя.
Лідэр ЛПДР Уладзімір Жырыноўскі, выступаючы на зьезьдзе партыі ў Маскве, абвясьціў лёзунгі, зь якімі партыя пойдзе на выбары ў Дзярждуму. Сярод іх: «Хопіць прыніжаць рускіх», «Вярнуць межы СССР», а таксама «Уставай, вялікая Расея».
Раней прэзыдэнт Турэччыны ў звароце да Пуціна папрасіў прабачэньня перад сям’ёй загіблага расейскага лётчыка.
Вячаслаў Сіўчык больш не ўзначальвае Руху салідарнасьці «Разам», але застаецца сябрам Сойму. Сустаршынямі Руху абраныя Алесь Макаеў, Алена Талстая і Юры Ляшэнка.
Беларуская асацыяцыя журналістаў пакуль ня вырашыла, ці будзе ўдзельнічаць у гэтай справе.
Новы лідэр Ісьляндыі Гудні Ёўханэсан, інаўгурацыя якога заплянаваная на 1 жніўня, у інтэрвію Радыё Свабода перасьцярог суайчыньнікаў ад нацыянальнай пыхі.
Іншыя заходнія амбасады таксама паведамілі аб аналягічных паводзінах у дачыненьні сваіх дыпляматаў у Маскве, а таксама пра перасьлед амэрыканскіх дыпляматаў за межамі Расеі, сказала яна.
Удзельнікі сёньняшняга паседжаньня ЦВК аднагалосна прагаласавалі за тое, каб старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 3-5 ліпеня прадставіла Беларусь у Бэрліне, дзе пройдзе міжнародны сэмінар «Свабода СМІ як кутні камень дэмакратычных выбараў».
Упершыню падчас парлямэнцкіх выбараў у Беларусі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў, якія ня маюць прыбытку, трэба будзе тлумачыць, на якія грошы яны жывуць.
Прэзыдыюм Гомельскага абласнога савету дэпутатаў і аблвыканкам 27 чэрвеня на сумесным паседжаньні стварылі абласную і 17 акруговых выбарчых камісіяў.
Выступленьні кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў 6-га скліканьня і іх тэледэбаты будуць праводзіцца на 3-м канале Беларускага тэлебачаньня.
Прэм’ер-міністар Турэччыны заявіў пра гатоўнасьць яго краіны выплаціць кампэнсацыю за зьбіты летась расейскі бамбавік «Су-24».
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран заявіў у парлямэнце, што ўсе ключавыя рашэньні аб выхадзе краіны з ЭЗ павінен будзе прымаць яго пераемнік. Кабінэт Кэмэрана падрыхтуе для яго дакумэнты і даведачныя матэрыялы, але заяву аб выхадзе падаваць ня стане.
Прэтэндэнтаў было некалькі: сваіх прадстаўнікоў вылучалі Партыя БНФ, «Рух «За Свабоду», грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне» і Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет».
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг адзначылі ўзрастаючую ролю НАТО пасьля рашэньня Вялікабрытаніі пакінуць Эўрапейскі Зьвяз. На сумеснай прэс-канфэрэнцыі Керы заявіў, што ў новых умовах чакае «мацнейшага НАТО, што рухаецца наперад», адзначыўшы, што альянс уносіць яснасьць у пэрыяд нявызначанасьці ў Эўропе.
Ці аслабіцца Эўразьвяз у выніку рэфэрэндуму ў Брытаніі, ці памяняюцца адносіны паміж Брусэлем і краінамі-ўдзельнікамі?
Ён будзе праводзіцца 2 ліпеня, напярэдадні афіцыйнага сьвята — дня Незалежнасьці. Арганізатарамі Дня вышыванкі выступаюць БРСМ, Міністэрства культуры і Менгарвыканкам.
У міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што 3 ліпеня падчас параду да Дня незалежнасьці ў небе над Менскам праляціць зьвяно верталётаў Ка-52, самалётаў Су-34 і Су-30 Паветрана-касьмічных сіл Расеі.
Прадстаўнікі гарадзенскіх апазыцыйных партый, пабачыўшы, як сфармавалі акруговыя камісіі, заяўляюць, што на выбары ўлады рыхтуюць чарговы спэктакль.
Польская амбасада ў Лёндане выказала глыбокую занепакоенасьць у сувязі з усплёскам ксэнафобіі, ад якога, па дадзеных дыпляматычнага прадстаўніцтва, пацярпелі ў тым ліку прадстаўнікі польскай абшчыны ў Брытаніі.
Міністар абароны Грузіі Цінацін Хіташэлі падпісала загад, згодна зь якім ваенная служба ва Ўзброеных сілах Грузіі перастала быць абавязковай.
У звароце прэзыдэнта Эрдагана да Уладзімера Пуціна, у прыватнасьці, адзначаецца, што Расея з’яўляецца для Турэччыны сябрам і стратэгічным партнэрам.
Кіраўнік Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч на верасьнёўскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў будзе балятавацца па месцу жыхарства ў Менскім раёне. Гайдукевіч-малодшы, які зьяўляецца першым намесьнікам лідэра партыі, таксама зьбіраецца ісьці ў дэпутаты.
Эўразьвяз — вялізная і шалёна дарагая бюракратычная структура, якая нагадвае Савецкі Саюз, перакананы пісьменьнік і публіцыст Уладзімір Букоўскі, які больш за 40 гадоў жыве ў Англіі. «Brexit» — гэта перамога не народа, а папулізму. Ня дэмакратыі, а дэмагогіі«, — меркаваньне францускага філёзафа Бэрнара Анры-Леві.
Прадстаўнік партыі «Справядлівы сьвет» Дзьмітры Рыжы 27 чэрвеня абраны ў склад Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі.
У студзені 2013 году Рада Эўропы прагаласавала супраць рэзалюцыі па Азэрбайджану. Паводле італьянскіх сьледчых, краіне гэта абышлося ў 2 млн. 390 тыс. эўра, заплачаных у 18 трансфэрах праз кампанію Baktelecom.
У Менаблвыканкаме скароцяць 20% супрацоўнікаў, хаця Лукашэнка патрабаваў «хаця б палову». Гэта значыць, Сямён Шапіра выканае задачу толькі на 20-40%
Папа Рымскі Францішак заклікаў краіны Эўрапейскага зьвязу шукаць шляхі, каб «застацца разам» і пасьля выхаду Вялікай Брытаніі з аб’яднаньня.
Забарона тычыцца груш, яблыкаў, трускалак, таматаў, грыбоў, кавуноў, вінаграду, інжыра, чарэшні, некаторых гатункаў цыбулі.
27 чэрвеня будуць створаныя тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі для працы на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага скліканьня.
«У нас, у прынцыпе, сапраўды добры патэнцыял. У нас добрая вытворчасьць, добры кадравы патэнцыял. У нас ёсьць стабільнасьць..», — заявіў кіраўнік ураду Беларусі Андрэй Кабякоў.
Лідэра партыі Джэрэмі Корбіна моцна крытыкуюць нядаўнія паплечнікі
Урад сацыялістаў ініцыяваў галасаваньне, каб знайсьці выйсьце з зацягнутай палемікі паміж прыхільнікамі і праціўнікамі аэрапорта.
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Zмена» вывесілі на прыпынках грамадзкага транспарту ў Менску нацыянальныя сьцягі і плякаты з партрэтам свайго лідэра Паўла Вінаградава.
Першы міністар Шатляндыі Нікола Стэрджэн падкрэсьліла, што 62 адсоткі шатляндзкіх выбарнікаў прагаласавалі за тое, каб застацца ў ЭЗ.
Загрузіць яшчэ