Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы і Столтэнбэрг заявілі аб нарастальнай ролі НАТО пасьля Brexit


Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг адзначылі ўзрастаючую ролю НАТО пасьля рашэньня Вялікабрытаніі пакінуць Эўрапейскі Зьвяз. На сумеснай прэс-канфэрэнцыі Керы заявіў, што ў новых умовах чакае «мацнейшага НАТО, што рухаецца наперад», адзначыўшы, што альянс уносіць яснасьць у пэрыяд нявызначанасьці ў Эўропе.

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг заявіў, што галасаваньне ў Вялікабрытаніі за выхад з ЭЗ робіць НАТО больш важным для абароны і каардынацыі ў галіне бясьпекі паміж эўрапейскімі саюзьнікамі.
Керы таксама сустрэўся ў Брусэлі з кіраўніком зьнешняй палітыкі ЭЗ Фэдэрыкай Магерыні. Пасьля заканчэньня перамоваў ён выступіў на прэс-канфэрэнцыі і заявіў, што Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць асаблівыя і трывалыя адносіны зь Вялікабрытаніяй.

«Вялікабрытанія зьяўляецца сталым членам Рады Бясьпекі ААН. У Вялікабрытаніі ўжо даўно былі асаблівыя адносіны з ЗША, і таму я еду адсюль у Лёндан, дзе ў мяне будзе магчымасьць наўпрост пагаварыць зь міністрам замежных спраў Філіпам Хэманд, зь якім я ўжо размаўляў, але і асабіста сустрэцца — і затым сустрэцца з брытанскім прэм’ер-міністрам Дэйвідам Кэмэранам», — заявіў Керы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG