Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына гатовая выплаціць кампэнсацыю за зьбіты «Су-24»


Прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэп Эрдаган (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэп Эрдаган (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Прэм’ер-міністар Турэччыны заявіў пра гатоўнасьць яго краіны выплаціць кампэнсацыю за зьбіты летась расейскі бамбавік «Су-24».

У інтэрвію турэцкаму тэлеканалу TRT Біналі Йылдырым заявіў, што Турэччына ў выпадку неабходнасьці гатовая выплаціць Расеі кампэнсацыю за зьбіты самалёт. Паводле яго слоў, неабходна пакласьці канец бессэнсоўнаму супрацьстаяньню.

Турэцкі прэм’ер расказаў, што 29 або 30 чэрвеня павінна адбыцца тэлефонная размова паміж прэзыдэнтамі Рэджэпам Эрдаганам і Ўладзімерам Пуціным з нагоды ўрэгуляваньня двухбаковых адносінаў.

27 чэрвеня прадстаўнік Эрдагана паведаміў, што Турэччына і Расея дамовіліся зрабіць неабходныя захады для паляпшэньня двухбаковых адносінаў. Зроблена гэта было пасьля таго, як прэзыдэнт Уладзімер Пуцін атрымаў пасланьне турэцкага прэзыдэнта, у якім той ўпершыню за сем месяцаў пасьля нападу на «Су-24» папрасіў прабачэньня за зьбіты бамбавік.

«Я хачу яшчэ раз выказаць свае глыбокія спачуваньні сям’і загінулага расейскага пілёта і кажу прабачце», — цытаваў Крэмль атрыманы дакумэнт.

Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай рэзка абвастрыліся пасьля таго, як 24 лістапада мінулага году ля турэцка-сырыйскай мяжы быў зьбіты расейскі бамбавік Су-24. Анкара запэўнівае, што самалёт уварваўся ў паветраную прастору краіны, Масква гэта адмаўляе. Пасьля гэтага Расея ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Турэччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG