Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: прэзыдэнт Турэччыны выбачыўся за зьбіты расейскі Су-24


У звароце прэзыдэнта Эрдагана да Уладзімера Пуціна, у прыватнасьці, адзначаецца, што Расея з’яўляецца для Турэччыны сябрам і стратэгічным партнэрам.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган папрасіў прабачэньня за зьбіты турэцкімі ВПС расейскі бамбавік Су-24 і выказаў сваю зацікаўленасьць ва ўрэгуляваньні сытуацыі.

У апублікаваным на сайце Крамля звароце Эрдагана да Уладзімера Пуціна, у прыватнасьці, адзначаецца, што Расея з’яўляецца для Турцыі сябрам і стратэгічным партнэрам, зь якім турэцкія ўлады не хацелі б псаваць адносіны.

Прэзыдэнт Турэччыны таксама выказаў спачуваньні сям’і загіблага расейскага пілёта і запэўніў, што ў дачыненьні да грамадзяніна Турэччыны, зьвязанага зь ягонай сьмерцю, пачата судовае дасьледаваньне.

Адносіны паміж Расеяй і Турцыяй рэзка абвастрыліся пасьля таго, як 24 лістапада мінулага года ля турэцка-сырыйскай мяжы быў зьбіты расейскі бамбавік Су-24. Анкара запэўнівае, што самалёт уварваўся ў паветраную прастору краіны, Масква гэта адмаўляе. Пасьля гэтага Расея ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Турцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG