Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская абласная выбарчая камісія  — без дэмакратычных актывістаў


Праваабаронца Павал Левінаў
Праваабаронца Павал Левінаў

Прэтэндэнтаў было некалькі: сваіх прадстаўнікоў вылучалі Партыя БНФ, «Рух «За Свабоду», грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне» і Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет».

Правабаронца Павал Левінаў таксама спрабаваў трапіць у абласную выбарчую камісію, а таксама ў камісію Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі № 18. Паводле ягоных словаў, імкнуцца туды было бессэнсоўна, бо ўсё вырашана загадзя:

Усё гэта толькі гульні ў дэмакратыю, а насамрэч усё сплянавана загадзя

«Падчас сёньняшняга супольнага пасяджэньня прэзыдыюма Віцебскага абласнога савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама права голас мелі 23 чалавекі. Галасаваньне было рэйтынгавае — хто набярэ больш галасоў, таго і ўключалі ў камісію. Калі галасавалі за тое, каб уключыць мяне ў абласную, „супраць“ было 19 чалавек. Калі дайшло да акруговай — „супраць“ ужо 20. Няўжо за такі кароткі час нехта перамяніў сваё стаўленьне да мяне і прагаласаваў інакш? Сьмешна! Усё гэта толькі гульні ў дэмакратыю, а насамрэч усё сплянавана загадзя. У абласную камісію гэтым разам апазыцыянэраў не пусьцілі ўвогуле. Падчас ранейшых выбарчых кампаній там быў хаця б адзін прадстаўнік, які не „ківаў“ разам з усімі. Цяпер вырашылі, што гэта лішні клопат — не ўключылі нікога!»


Праваабаронца распавёў, што новай зьявай для яго стаў рэглямэнт «прадстаўленьня вылучэнцаў». Кожнаму кіраўніку ці куратару нейкай структуры давалі тры хвіліны, каб ён ахарактарызаваў тых, хто прэтэндуе стаць чальцом камісіі.

Тры хвіліны — гэта 180 сэкунд. На кожнага чалавека — прыкладна па 12 сэкундаў?

«Гэта проста зьдзек! Скажам, „Белая Русь“ прапанавала па адным чалавеку ў кожную з 14 акруговых камісій. Тры хвіліны — гэта 180 сэкунд. На кожнага чалавека — прыкладна па 12 сэкундаў? Што можна пасьпець за гэты час? Хіба толькі назваць прозьвішча, імя і імя па бацьку! А называецца гэта — „характарыстыка“... Якую ролю яна можа адыграць? Ясна, што ніякай. Бо гэтае фармаваньне камісій — спэктакль для самых наіўных», —​апавёў Павал Левінаў.

На Віцебшчыне створаны 14 выбарчых камісій, і толькі ў 4 зь іх трапілі вылучэнцы ад дэмакратычных сіл — у Віцебску гэта Галіна Магучая, прадстаўніца Партыі БНФ і Андрэй Андрэеў, сябар партыі левых «Справядлівы сьвет». У склад камісіі Пастаўскай выбарчай акругі № 29 уключылі Міхаіла Гіля, а ў склад камісіі Лепельскай выбарчай акругі № 23 — Георгія Станкевіча, прэтэндэнтаў ад ад «Руху «За Свабоду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG