Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуціна з Эрдаганам мірылі Азэрбайджан і Казахстан


A combo photo of Turkish President Recep Tayyip Erdogan (L) and Russian President Vladimir Putin
A combo photo of Turkish President Recep Tayyip Erdogan (L) and Russian President Vladimir Putin

«Выказваем ўдзячнасьць нашым братам Азэрбайджану і Казахстану за праяўленыя высілкі».

Як паведамляе Report са спасылкай на турэцкія СМІ, пра гэта на пасяджэньні парлямэнцкай фракцыі кіруючай партыі Справядлівасьці і разьвіцьця заявіў прэмʼер-міністар Турэччыны Біналі Йылдырым, камэнтуючы пытаньне аб аднаўленьні адносінаў з Расеяй.

Прэмʼер-міністар заявіў аб прыняцьці неабходных крокаў для аднаўленьня адносін з Расеяй: «Лёд паміж Турэччынай і Расеяй пачаў раставаць. Каб дасягнуць дадзенага ўзроўню была праведзена немалая праца і прыкладзены вялікія намаганьні. За праяўленыя высілкі хацелася б выказаць асаблівую ўдзячнасьць нашым братам Азэрбайджану і Казахстану. Мы павялічым колькасьць сяброў і паменшым колькасьць ворагаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG