Прэзыдэнта Афганістану Ашрафа Гані, які ўцёк з краіны пасьля захопу талібамі Кабула, прынялі ўлады Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ), паведаміла ў сераду МЗС гэтай краіны.
Расказваем пра каманду незалежнага інфармагенцтва БелаПАН, да якой 18 жніўня прыйшлі зь ператрусамі.
Прадстаўнікі руху «Талібан» правялі ў Кабуле перамовы зь сябрамі Каардынацыйнай Рады дзеля мірнага пераходу ўлады
Вялікая Брытанія прыме да 20 тысячаў уцекачоў з Афганістану, зь іх да 5 тысячаў сёлета
Прадстаўнікі «Беларускага дому ва Ўкраіне» заяўляюць, што ня могуць забраць для пахаваньня цела Віталя Шышова, які загінуў у Кіеве.
У тэлеграм-канале «Кибер-партизаны» зьявіўся запіс размовы, імаверна, міліцыянтаў. Сьцьвярджаецца, што на запісе намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менаблвыканкаму палкоўнік Мікалай Максімовіч дае парады кіраўніку салігорскай міліцыі Аляксандру Шаравару, каго і як затрымліваць.
15 жніўня баевікі «Талібану» ўвайшлі ў Кабул і захапілі ўладу ў Афганістане. Што далей будзе зь беларускім экспартам у гэтую краіну, невядома.
Пасьля таго як 12 беларускіх памежнікаў нелегальна перасеклі літоўскую мяжу, Міністэрства замежных спраў Літвы выказала свой афіцыйны пратэст.
Санкцыі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі эфэктыўныя, яны маглі б быць узмоцненыя, заявіў старшыня Эўрапарлямэнту Дэвід Сасолі
Удзельнікі руху «Талібан», якія захапілі Афганістан, адкрылі страляніну па ўдзельніках акцыі ў падтрымку нацыянальнага сьцяга краіны, якая прайшла ў Джалалабадзе, цэнтры правінцыі Нангархар.
Чаму БелаПАН стаў чарговай мішэньню ў кампаніі зьнішчэньня грамадзянскай супольнасьці? Ці магчыма стварыць беларускае інфармацыйнае агенцтва за мяжой? Як можа зьмяніцца палітычная сытуацыя ў Беларусі?
На свабодзе ў Беларусі толькі адзін чалавек з прэзыдыюму. Яшчэ дваіх судзяць за зачыненымі дзьвярыма.
Сам Саід Гуцэрыеў зарабіў на крыптавалюце $ 150 млн.
Па ўсёй Беларусі не спыняецца палітычны перасьлед за грамадзянскую пазыцыю. Людзей затрымліваюць, учыняюць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску.
У Маскве ўвечары 17 жніўня супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў цывільным пачалі прыходзіць да людзей, чые адрасы былі ў базах дадзеных, зьвязаных з праектамі каманды Аляксея Навальнага.
Сайт незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН перастаў адкрывацца па абодвух сваіх адрасах, belapan.by і belapan.com, як у Беларусі, так і за мяжой.
Вашынгтон заблякуе доступ радыкальнай ісламскай групоўкі «Талібан» да рахункаў афганскага ўраду, якія кіруюцца Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмай і іншымі фінансавымі арганізацыямі ЗША, інфармуе DW.
Урад краіны заявіў пра неабходнасьць дапасаваць закон да бягучай сытуацыі зь мігрантамі.
Гэта ўжо другі дзень нараджэньня, які палітвязень сустракае за кратамі.
Раніцай 18 жніўня сілавікі прыйшлі з пастановамі на ператрус да шэрагу журналістаў інфармацыйнага агенцтва. У выніку дырэктара і галоўнага рэдактара Ірыну Леўшыну, бухгальтара Кацярыну Боеву і былога дырэктара Дзьмітрыя Наважылава затрымалі, зьмясьціўшы ў ізалятар на Акрэсьціна.
Дзяржаўная памежная служба Літвы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікавала відэа зь мяжы зь Беларусьсю.
Толькі адзін высокапастаўлены прадстаўнік ураду Ашрафа Гані адкрыта заявіў, што «ніколі ня схіліць галаву перад уладай талібаў» і мае намер застацца ў Афганістане.
Урад Латвіі падтрымаў папраўкі да закону, паводле якіх незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы прызнаецца цяжкім злачынствам.
Кіраўнік літоўскай памежнай службы генэрал Рустамас Любаевас на брыфінгу 17 жніўня абвінаваціў беларускі бок у спробах дыскрэдытаваць Літву.
Нямеччына падтрымлівае Літву, куды прыбываюць мігранты зь Беларусі, і асуджае дзеяньні ўладаў Беларусі
У рамках праграмы «EU4Belarus: салідарнасьць з народам Беларусі» Эўразьвяз аб'явіў конкурс заявак на стыпэндыі EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training).
У Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны зьвярнуліся 64 грамадзяніны Беларусі дзеля атрыманьня статусу ўцекача або дадатковай абароны ўкраінскай дзяржавы.
Афганістан у лічбах: насельніцтва, яго ўзрост, этнічныя групы, нараджальнасьць і сьмяротнасьць. Ключавыя факты пра краіну, ахопленую ўзброенымі канфліктамі ад 1978 году.
Былы галоўны трэнэр юнацкай зборнай Беларусі ў хакеі Аляксандар Румо, які пайшоў у адстаўку летась у верасьні, разам зь сямʼёй зьехаў у Польшчу. У эфіры Свабоды Premium Аляксандар Румо расказаў пра прычыны адʼезду і пляны ў новай краіне. Румо параўнаў сытуацыю ў Беларусі з пажарам на тарфяніках.
Аляксандару Лукашэнку 17 жніўня падалі праект указу пра сыстэму маніторынгу грамадзкай бясьпекі.
Генпракуратура ініцыявала стварэньне міжведамаснай камісіі для ацэнкі маёмаснай шкоды, нанесенай у гады Другой сусьветнай вайны.
Сытуацыя ў Афганістане мяняецца кожны дзень. Пасьля таго, як прадстаўнікі «Талібану» ўзялі Кабул, а прэзыдэнт Афганістану Ашраф Гані пакінуў краіну, тысячы людзей спрабуюць таксама ўцячы.
Больш як за 100 гадоў сваёй незалежнасьці Афганістан быў і сьвецкай манархіяй, і камуністычнай рэспублікай, і ісламскім эміратам. Але цягам усяго ХХ стагодзьдзя ўлада ні разу не перадавалася там мірным шляхам. Расказваем, як Афганістан стаў краінай вечнага канфлікту.
Рух «Талібан» абвясьціў усеагульную амністыю для ўрадавых чыноўнікаў Афганістану. Баевікі заклікалі дзяржаўных службоўцаў вярнуцца на працу ў дзяржустановы, паведамляе AFP са спасылкай на заяву сяброў руху.
Беларуская праваабаронца, экспэртка ў галіне правоў жанчын і дзяцей Дар’я Чурко і экспэртка кааліцыі Правоў дзiцяцi ва Ўкраіне Марыя Ясяноўская прэзэнтавалі дасьледаваньне, прысьвечанае ціску на актывістаў у Беларусі праз узьдзеяньне на чальцоў сям’і, у тым ліку дзяцей.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў журналістам у Белым доме, што не шкадуе аб сваім рашэньні вывесьці ўсе амэрыканскія войскі з Афганістану.
Амбасадар РФ у Афганістане Дзьмітры Жырноў заявіў у эфіры радыёстанцый «Эхо Москвы», што «пры тэрарыстах-талібах сытуацыя ў Кабуле лепшая», чым была пры прэзыдэнце Ашрафу Гані
Палітвязьня Сьцяпана Латыпава асудзілі 16 жніўня ў Савецкім раённым судзе Менску.
Ізраіль ад 16 жніўня выключыў Беларусь са сьпісу краін, забароненых для наведваньня ізраільцянамі ў пэрыяд пандэміі без дазволу спэцыяльнай камісіі.
Паўднёвы акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў тэрміны ад 12 да 18 гадоў калёніі строгага рэжыму чатыром крымскім татарам па так званай алушцінскай справе «Хізб ут-Тахрыр», паведамляе выданьне «Крымская солидарность»
Буйныя міжнародныя авіякампаніі перанакіроўваюць самалёты, каб абысьці паветраную прастору Афганістану, пасьля таго як рух Талібан заняў сталіцу краіны Кабул і абвясьціў аб поўным кантролі над тэрыторыяй краіны
Пасьля заняцьця талібамі сталіцы Аўганістану Кабулу былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў свайго пераемніка Джо Байдэна пайсьці ў адстаўку.
Улады Ўзбэкістану паведамілі ў панядзелак, што на поўдні краіны разьбіўся самалёт афганскіх вайскова-паветраных сілаў.
Гэтак мяркуе палітычны аналітык Валер Карбалевіч.
Мацкевіча перавялі ў СІЗА № 1, дзе ўжо больш як паўтара месяца ўтрымліваюць і іншых палітолягаў і экспэртаў.
Сьвятлана Ціханоўская накіравала ліст у Міністэрства замежных спраў Грузіі, у якім заклікае спыніць супрацоўніцтва спэцслужбаў краіны з Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі.
Гарадзкія ўлады Краменчука ў Палтаўскай вобласьці Ўкраіны ў 2019 годзе купілі 10 аўтобусаў МАЗ і атрымалі вялікую праблему ў 2021-м.
Агенцтва Reuters са спасылкай на відавочцаў паведаміла ў панядзелак пра сама меней пяць загінулых у аэрапорце Кабула — на фоне панікі і хаосу, зьвязанага са спробамі тысяч людзей вылецець з Афганістану пасьля захопу сталіцы талібамі.
Юліі Сьліўко 34 гады. У Горадні яна працавала тынкаркай. Увосень узначаліла страйкам «Гроднапрамбуд». Сутыкнулася з пагрозамі, біцьцём, перасьледам. «Мяне сын папрасіў выехаць, ён ня мог ужо трываць, што начамі нам ламалі дзьверы, мяне штодзень цягалі ў міліцыю», — кажа Юлія.
Загрузіць яшчэ