У пляншэце, які, як мяркуецца, належаў расейскаму найміту ў Лібіі, знайшлі дэталі апэрацый прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» у некалькіх краінах сьвету. Сярод дакумэнтаў — мапа мінных палёў ваколіц Трыпалі, пазыўныя ўдзельнікаў баёў у Лібіі, разьмяшчэньне пазыцый супрацьлеглых сіл.