Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Расеі пра талібаў у Кабуле: «Пры тэрарыстах лепш»


Амбасадар Расеі Дзьмітры Жырноў і міністар замежных справаў Афганістану Махамад Ганіф Атмар, Кабул, сакавік 2021
Амбасадар Расеі Дзьмітры Жырноў і міністар замежных справаў Афганістану Махамад Ганіф Атмар, Кабул, сакавік 2021

Амбасадар РФ у Афганістане Дзьмітры Жырноў заявіў у эфіры радыёстанцый «Эхо Москвы», што «пры тэрарыстах-талібах сытуацыя ў Кабуле лепшая», чым была пры прэзыдэнце Ашрафу Гані

«Я мяркую па першых соднях іх кантролю над Кабулам. Уражаньні добрыя», — заявіў амбасадар. Ён дадаў, што плянуе сустрэцца з прадстаўнікамі Талібану, каб абмеркаваць пытаньні бясьпекі супрацоўнікаў дыпмісіяў.

Жырноў назваў падыход талібаў да гэтага пытаньня «ясным, добрым, пазытыўным і дзелавым». «Не віжу перашкодаў, каб мы не знайшлі ўзаемадзеяньня па ўсіх дэталях», — рэзюмаваў ён.

Раней паведамлялася, што талібы гарантавалі ахову расейскай амбасады.

Вярхоўны суд Расеі ў 2003 годзе прызнаў Талібан тэрарыстычнай групоўкай і забараніў яго дзейнасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG