Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы зноў прыходзяць да ўлады ў Афганістане. ФОТАГАЛЕРЭЯ

15 жніўня «Талібан» увайшоў на ўскраіну афганскай сталіцы, адзінага буйнога гораду, што заставаўся ў руках ураду. Талібы заявілі, што не плянуюць захопліваць сталіцу Афганістану «гвалтам» і «вядуць перамовы зь іншым бокам аб мірным уваходзе ў Кабул». Баевікі заявілі, што загадалі сваім падначаленым заставацца ў навакольлі сталіцы Афганістану.

Пазьней прадстаўнікі талібаў прыбылі ў прэзыдэнцкі палац у сталіцы Афганістану для перамоваў аб умовах мірнага пераходу ўлады, паведамляе Associated Press са спасылкай на чыноўніка, які гаварыў на ўмовах ананімнасьці.

Лідэр Афганістану Ашраф Гані зьбег з краіны пасьля акружэньня Кабулу баевікамі «Талібану», сказаў старшыня Савету нацыянальнага прымірэньня краіны Абдула Абдула. «Ён пакінуў Афганістан у цяжкі час, хай ён адкажа за гэта перад Госпадам», – сказаў Абдула, які мае даўнія і няпростыя адносіны з Гані. Пры гэтым Абдула назваў Гані «былым прэзыдэнтам», хоць той афіцыйна не абвяшчаў пра адстаўку.

Як паведамілі СМІ некалькі службовых асоб афганскіх уладаў на ўмовах ананімнасьці, Гані вылецеў у суседні Таджыкістан. Гэтыя паведамленьні пакуль немагчыма праверыць. Афіцыйная пазыцыя прэзыдэнцкай адміністрацыі – месца знаходжаньня Гані не выдаецца ў мэтах бясьпекі.

XS
SM
MD
LG